Ён Фрэдрык Рэйнфельт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ён Фрэдрык Райнфельт
шведск.: John Fredrik Reinfeldt
Ён Фрэдрык Рэйнфельт (2014)
Ён Фрэдрык Рэйнфельт (2014)
Сцяг32-і Прэм'ер-міністр Швецыі
6 кастрычніка 2006 — 3 кастрычніка 2014
Манарх Карл XVI Густаў
Папярэднік Ханс Ёран Персан
Пераемнік Стэфан Лёвен
Сцяг21-ы Старшыня Еўрапейскага савета
1 ліпеня — 1 снежня 2009
Папярэднік Ян Фішэр
Пераемнік Херман Ван Рампёй

Нараджэнне 4 жніўня 1965(1965-08-04) (57 гадоў)
Эстэрханінгэ, Стакгольм, Швецыя
Бацька Bruno Reinfeldt[d]
Маці Birgitta Reinfeldt[d]
Жонка Філіпа Райнфельт
Дзеці Эба, Густаў, Эрык
Партыя Умераная кааліцыйная
Адукацыя Стакгольмскі ўніверсітэт
Навуковая ступень Магістр эканомікі[d] (студзень 1990)
Дзейнасць палітык, эканаміст, удзельнік міжнароднага форуму
Аўтограф Fredrik Reinfeldt signatureRT.svg
Узнагароды
H. M. The King's Medal ордэн «Стара планіна»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ён Фрэдрык Рэйнфельт (таксама Райнфельт; шведск.: John Fredrik Reinfeldt [ˈfreːdrɪk ˈrajnfɛlt] ; 4 жніўня 1965 г.) — шведскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Швецыі (2006—2014).

Нарадзіўся ў 1965 годзе ў Стакгольме, быў старэйшым з трох дзяцей у сям’і. Ва ўзросце 11 гадоў Рэйнфельт стаў старшынёй школьнага савета. Пасля заканчэння школы служыў у войску, дзе стаў прадстаўніком свайго палка ў кангрэсе навабранцаў шведскіх узброеных сілаў. Пасля гэтага вучыўся ў Стакгольмскім універсітэце па спецыяльнасці «Эканоміка і бізнэс». Там ён узначаліў студэнцкую партыю «Borgerliga Studenter — Opposition '68». Скончыў ВНУ у 1990 годзе.