Ханс Ёран Персан
Ханс Ёран Персан (шведск.: Hans Göran Persson; 20 студзеня 1949, г. Вінгокер, Швецыя) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Швецыі, прэм’ер-міністр краіны з 1996 па 2006 год.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пасля заканчэння ўніверсітэта Персан на працягу некалькіх гадоў быў у кіраўніцтве Дэмакратычнага саюза моладзі Швецыі. Упершыню Персан быў абраны ў парламент у 1979 годзе. З таго часу ён неаднаразова ўзначальваў парламенцкія камітэты, займаў пасаду міністра.
У 1996 годзе Персан стаў прэм’ер-міністрам Швецыі. З таго ж часу ён узначальваў Сацыял-дэмакратычную партыю Швецыі. У сваёй палітычнай праграме Персан падкрэсліваў важнасць даступнасці якаснай адукацыі для росквіту грамадства.
Пасля паражэння на парламенцкіх выбарах у верасні 2006 года ад права-цэнтрысцкага Альянсу чатырох ліберальна-кансерватыўных палітычных партый з лідарам Умеранай кааліцыйнай партыі Швецыі на чале Фрэдрыкам Райнфельтам, Персан падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра.
На пазачарговым кангрэсе Сацыял-дэмакратычнай партыі 17 сакавіка 2007 года Мона Салін была выбрана пераемнікам Персан на пасадзе старшыні.
Персан працягвае займацца актыўнай грамадскай дзейнасцю, у прыватнасці ўваходзіць у склад Еўрапейскага савета па талерантнасці і ўзаемапавазе.
Зноскі
- ↑ Göran Persson // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Göran Persson // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Göran Persson // GeneaStar
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ханс Ёран Персан
- Прэм’ер-міністры Швецыі
- Дэпутаты Рыксдага
- Нарадзіліся 20 студзеня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Сёдэрманландзе
- Сацыял-дэмакраты Швецыі
- Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі
- Узнагароджаныя ордэнам Трох Зорак
- Ганаровыя дактары
- Асобы
- Міністры фінансаў Швецыі
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
- Выпускнікі Універсітэта Эрэбру