Іаган Агрыкала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаган Агрыкала
Род дзейнасці багаслоў, філосаф, выкладчык універсітэта, пісьменнік, дзеяч Рэфармацыі
Дата нараджэння 20 красавіка 1494[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 1566[1][3][…] (72 гады)
Месца смерці
Веравызнанне лютэранства
Месца працы
  • Вітэнбергскі ўніверсітэт[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іага́н Агры́кала (Шнайдэр, таксама Іаган Эйслебен; 20 красавіка 1492 — 22 верасня 1566, Берлін) — адзін з самых дзейных і заслужаных па ўвядзенні пратэстанцкай веры багасловаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1515 г. жыў у Вітэнбергу, неўзабаве далучыўся да Марціна Лютэра, у 1519 г. суправаджаў яго на лейпцыгскі дыспут і ў 1525 быў адпраўлены ў Франкфурт-на-Майне, каб па жаданні тамтэйшага магістрата ўсталяваць у гэтым горадзе чын пратэстанцкага набажэнства. Па вяртанні адтуль ён быў настаўнікам і прыхадскім святаром у Эйслебене і ў 1536 г. заняў прафесарскую кафедру ў Вітэнбергу, дзе адбывалася распачатая ім яшчэ раней антынамісцкая спрэчка з Лютэрам і Філіпам Меланхтанам. Гэта спрэчка вымусіла яго ў 1536 годзе перасяліцца ў Берлін, дзе брандэнбургскі курфюрст Іаахім II прызначыў яго прыдворным прапаведнікам і генерал-суперінтэндэнтам. Агрыкалу прыпісваюць вядучую ролю пры падрыхтоўцы Аўгсбургскага інтэрыма.

Агрыкала памёр у Берліне пасля разнастайнай дзейнасці па распаўсюджванні пратэстанцкага вучэння ў брандэнбургскіх уладаннях. Акрамя шматлікіх багаслоўскіх сачыненняў, ён пакінуў пасля сябе сапраўдны нацыянальны твор «Die gemeinen deutschen Sprichwörter mit ihrer Auslegung», які выйшаў спачатку на ніжненямецкай мове (Магдэбург, 1528), а неўзабаве і на верхненямецкай (Нюрнберг, 1629); пазней ён быў выдадзены пад загалоўкам «Siebenhundert und Fünfzig Deutscher Sprichwörter» (Гагенау, 1534) і некалькі разоў перадрукоўваўся. Па патрыятычным духу, цвёрдай маралі і выразнай мове гэтым зборнікам належыць адно з першых месцаў у шэрагу нямецкіх сачыненняў таго часу.

Акрамя таго, Агрыкала напісаў некалькі царкоўных спеваў і «Tragedia Johannes Huss» (Вітэнберг, 1538), таксама перавёў у прозе «Andria» Тэрэнцыя (Берлін, 1543).

Зноскі

  1. а б Johann Agricola // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. Johann Agricola // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]