Іаган Баер
Іаган Баер | |
---|---|
ням.: Johann Bayer | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1572[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 сакавіка 1625[2][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном, адвакат |
Навуковая сфера | астраномія |
Альма-матар |
|
![]() |
Іаган Баер (ням.: Johann Bayer; 1572, Райн, Баварыя — 7 сакавіка 1625, Аўгсбург) — нямецкі астраном і юрыст, картограф зорнага неба.

Пачаў вывучаць філасофію ў Інгальштаце ў 1592, пазней пераехаў у Аўгсбург, каб працаваць адвакатам. У 1612 годзе ён стаў юрысконсультам у Аўгсбургскім гарадскім савеце. Знаходзячыся ў Аўгсбургу, ён зацікавіўся астраноміяй. Найбольш вядомай яго працай стаў зорны атлас «Уранаметрыя» («Uranometria»), выдадзены ў 1603 годзе. «Уранаметрыя» стала першым атласам, які ахапіў усю нябесную сферу. Баер увёў сістэму пазначэнняў зорак з дапамогай грэцкіх літар, а таксама некалькі новых сузор’яў.
У гонар Баера названы кратар на Месяцы.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Johann Bayer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Johann Bayer // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.