Іаган Баптыст Цымерман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаган Баптыст Цымерман
Дата нараджэння 3 студзеня 1680(1680-01-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 сакавіка 1758(1758-03-02)[3][4][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, stuccoist
Мастацкі кірунак барока
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іаган Баптыст Цымерман (ням. Johann Baptist Zimmermann; 3 студзеня 1680, Гейспойнт, Весабрун — 2 сакавіка 1758, Мюнхен) — нямецкі архітэктар, жывапісец і лепшчык-дэкаратар, «штукатар» (Stuckateur) паўднёва-нямецкага барока і ракако.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іаган Баптыст Цимерман выйшаў з рамесленага асяроддзя, так званай школы Весобрунна (да 1853 года Гайспойнт, Верхняя Баварыя), вядомай сваімі майстрамі дэкаратыўнай рэзкі па дрэве і гіпсу (стука). Яго бацькамі былі штукатур Эліяс Цымерман (1656 — каля 1696) і Юстына Цымерман (? —1717). Іаган атрымаў адукацыю мастака ў Аўгсбургу. 28 сакавіка 1705 года ён ажаніўся з Элізабет Остэрмайр, якая была на службе ў графіні Макслрайн, а ў 1707 годзе пасяліўся ў раёне Маркт Місбах, дзе нарадзіліся яго пяцёра дзяцей.

У 1715 годзе Іаган пасяліўся ў рэзідэнцыі князя-епіскапа ў горадзе Фрайзінгу (Верхняя Баварыя). Там ён пазнаёміўся з венецыянцам Якапа Амігоні, які ў 1719 годзе стварыў роспіс столі ў гэтым манастыры.

У якасці лепшчыка і фрэскіста Іаган Баптыст Цымерман супрацоўнічаў са сваім братам Дамінікам, архітэктарам. Дамінікус Цымерман жыў у Ландсбергу-на-Леху (Верхняя Баварыя), дзе быў мэрам з 1748 па 1753 год. Памёр каля царквы паломнікаў у Вісе каля Штайнгадэна (Вайльхайм-Шонгау, Верхняя Баварыя) у 1766 годзе.

Зноскі

  1. Johann Baptist Zimmermann
  2. Johann Baptist Zimmermann // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Johann Baptist Zimmermann // StructuraeRatingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Johann Baptist Zimmermann // Brockhaus Enzyklopädie
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.