Іаган Фрыдрых Струэнзэ
Іаган Фрыдрых Струэнзэ | |
---|---|
дацк.: Johann Friis Struensee | |
![]() | |
|
|
Нараджэнне |
5 жніўня 1737[1][2][…] |
Смерць |
28 красавіка 1772[1][2][…] (34 гады) |
Бацька | Adam Struensee[d][4] |
Маці | Maria Dorothea Carl[d][4] |
Дзеці | Луіза Аўгуста Дацкая[d] |
Веравызнанне | атэізм |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, урач |
Аўтограф |
![]() |
Узнагароды | |
![]() |
Іаган Фрыдрых Струэнзэ, таксама Іаган Фрэдэрык Струэнсе (ням.: Johann Friedrich Struensee; 5 жніўня 1737 — 28 красавіка 1772) — дацкі дзяржаўны дзеяч, немец па паходжанні і выхаванні, фаварыт каралевы Караліны Мацільды, арганізатар рэформаў у духу Асветніцтва.
Рэформы[правіць | правіць зыходнік]
Струэнзэ было дадзена паўнамоцтва выдаваць ад імя караля ўказы і рэскрыпты, нібыта перададзеныя яму каралём вусна; указы гэтыя змацоўваліся пячаткай тайнага каралеўскага кабінета, кіраўніком якога быў сам Струэнзэ, і мелі сілу ўказаў, змацаваных подпісам караля. Атрымаўшы такую нечуваную ўладу, Струэнзэ пачаў кіраваць краінай. У два гады яго кіравання ім было намечана і збольшага праведзена да 600 больш ці менш буйных дзяржаўных мерапрыемстваў.
Рэформы гэтыя зводзіліся да наступнага: свабоды друку, дасягнуць у дзейнасці вышэйшых органаў урадавай ўлады большай хуткасці, парадку і прастаты, устанаўленню цвёрдага дзяржаўнага бюджэту, упарадкавання дзяржаўных фінансаў, паляпшэння судаводства, адмены катаванняў, знішчэння заступніцкай сістэмы, падняцця земляробства, у сувязі з паляпшэннем становішча сялян, замена натуральных павіннасцяў грашовымі, пералічэння некаторых даходаў (як зундская пошліна) з каралеўскіх ў дзяржаўныя, абмежаванне празмернай раздачы ордэнскіх знакаў і тытулаў, роўнасць правоў грамадзян (у прыватнасці, роўнасць байструкоў і законных дзяцей), адмена шматлікіх прэрагатыў дваранства. Многія рэформы Струэнзэ засноўваліся на здаровых, разумных пачатках, іншыя былі заўчасныя, некаторыя прыняты занадта неабдумана.
Зноскі
- ↑ а б Johann Friedrich Struensee // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Johann Friedrich von Struensee // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ а б Lundy D. R. Count Johann Friedrich Struensee // The Peerage
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
![]() |
Іаган Фрыдрых Струэнзэ на Вікісховішчы |
---|