Перайсці да зместу

Іаланда Венгерская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаланда Венгерская
Magyarországi Jolánta
1235 — 1253
Папярэднік Элеанора Кастыльская
Пераемнік Канстанцыя Сіцылійская
Нараджэнне 1215
Смерць 12 кастрычніка 1251[1] ці 1251[2]
Месца пахавання
Род Арпады
Імя пры нараджэнні венг.: Árpád-házi Jolánta
Бацька Андраш II[3]
Маці Іаланта дэ Куртэнэ[3]
Муж Хаймэ I Арагонскі[3][4]
Дзеці Віяланта Арагонская[d][3], Канстанца Арагонская[d], Педра III Вялікі[3], Хаймэ II[d], Ізабела Арагонская[3], Санча Арагонскі[d][5], Марыя Арагонская[d], Санча Арагонскі[d] і Ferran d'Aragó[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іаланда Венгерская (венг.: Árpád-házi Jolánta, Magyarországi Jolánta), (каля 1215 — кастрычнік 1253) — венгерская прынцэса з дынастыі Арпада, дачка караля Венгрыі Андраша II і Іаланды Куртэнэ, жонка караля Арагона Хаймэ I Заваёўніка.

Іаланда была дачкой караля Венгрыі Андраша II і яго другой жонкі Іаланды Куртэнэ. Па бацькоўскай лініі прыходзілася унучкай Беле III і яго першай жонцы Агнес Антыохійскай. Па матчынай лініі была унучкай П’ера II дэ Куртэнэ і яго другой жонкі Іаланда Фландрскай.

У 1235 Іаланда выйшла замуж за караля Арагона Хаймэ I Заваёўніка. Яны абвянчаліся 8 верасня ў Кафедральным саборы Барселоны. Для Хаймэ гэта быў другі шлюб. Першы, з Элеанорай Кастыльскай, быў ануляваны з-за крэўнага сваяцтва. Ад гэтага шлюбу застаўся сын Альфонса.

У Хаймэ і Іаланды нарадзілася 10 дзяцей:

  • Іяланда Арагонская (1236—1301), стала каралевай Кастыліі, выйшаўшы замуж за Альфонса X Кастыльскага, мела дванаццаць дзяцей.
  • Канстанцыя Арагонская (1239—1269), выйшла замуж за Хуана Мануэля Кастыльскага, сына караля Кастыліі Фердынанда III, мела дваіх дзяцей.
  • Педра III Арагонскі (1239—1285), успадкоўваючы бацьку, стаў каралём Арагона і Валенсіі, графам Барселоны, па просьбе сіцылійцаў прыняў карону Сіцыліі (у 1282). Быў жанаты з Канстанцыяй Сіцылійскай, меў шесцярых дзяцей.
  • Хаймэ Маёркскі (1243—1311), пасля смерці бацькі атрымаў у валоданне васальнае каралеўства Маёрка. Акрамя Балеарскіх астравоў, у яго ўваходзілі каталонскія графства Русільён і Сердань, а таксама сеньёры Манпелье, віконцтва Карла ў Аверні і баронства Амела каля Манпелье. Быў жанаты з Эскларамундай дэ Фуа, меў шэсцярых дзяцей.
  • Фердынанд Арагонскі (1245—1250), інфант Арагона, памёр у раннім узросце.
  • Санча Арагонскі (каля 1242—1255 — 1262 ці 1275), была заручана з Тібо V Наварская. Атрымала хрысціянскую адукацыю, якая схіліла яе пакінуць двор і стаць манашкай.
  • Ізабэла Арагонская (1247—1271), выйшла замуж за караля Францыі Філіпа III, мела чацвёра дзяцей.
  • Марыя Арагонская (1248—1267), прыняла пострыг у манастыры Сіхены.
  • Санча Арагонскай (1250—1275), у 16 гадоў быў прызначаны арцыбіскупам Таледа, пакараны мусульманамі ў Мартас.
  • Элеанора Арагонская (1251-?), інфанта Арагона, памерла ў раннім узросце.

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Іаланда была таленавітай жанчынай і валодала моцным характарам. Прымала ўдзел у палітычных справах нароўні са сваім мужам. Хаймэ вельмі цаніў яе як дарадцу. Іаланда прымала ўдзел у важных міжнародных пагадненнях. (Tractat d’Almizra з Кастыліяй, 1244). Падпісвала дамову аб здачы горада Валенсіі эмірам Заянам ібн Марданішам. Разам з мужам ўрачыста ўступіла ў Валенсію 9 кастрычніка 1238 г.

Таксама заахвочвала спробы сваіх дзяцей пасварыць Хаймэ з яго старэйшым сынам Альфонса.

Смерць і пахаванне

[правіць | правіць зыходнік]

Памерла ўва Уэсцы ад ліхаманкі ў кастрычніку 1253. Пахавана ў манастыры Santa María de Vallbona ў каталонскім горадзе Лерыда. Пазней побач з ёй была пахавана яе дачка Санча.

Парэшткі каралевы былі перанесены ў вядомую зараз грабніцу ў 1275. Пра гэта сведчыць надпіс на бакавы баку саркафага:

Fuit translata donna | Violans regina | Aragonum | anno 1276.

У 2002 годзе ўрад Венгрыі фінансавала рэстаўрацыю грабніцы, ахвяраваўшы на дадзеную мэта 12 000 еўра. Нягледзячы на гэта, дазволу на ўскрыццё саркафага манаская абшчына Вальбуэна не дала.

Зноскі

  • Del Arco, Ricardo. Sepulcros de la Casa Real de Aragón. Instituto Jerónimo Zurita. Consejo Superior de Investigaciones Científicas. Madrid. 1945.
  • Ll. Cerveró Martí, «El comte Dionís d’Hongria, senyor de Canals, al seguici de la reina Violant: la descendència de Dionís als regnes de València i d’Aragó», a Jaime I y su época: X Congreso de Historia de la Corona de Aragón (Zaragoza, 1979), vol. 1, Saragossa, Institución Fernando el Católico, 1980, pp. 559–577.
  • A. de Fluvià Escorsa, «Hongria i Catalunya: set segles de bones relacions», Paratge, 14 (2002), 83-85.
  • F. Mateu i Llopis, «El Rex Hungarie y el Rex Valencie: sincronismos monetarios y sigilográficos en torno de doña Violante de Hungría», a Jaime I y su época: X Congreso de Historia de la Corona de Aragón (Zaragoza, 1979), vol. 3, Saragossa, Institución Fernando el Católico, 1980, pp. 545–555.
  • F. Olivér-Brachfeld, Doña Violante de Hungría, reina de Aragón, Madrid-Barcelona, Ediciones de la Gacela, 1942 [trad. catalana: Violant d’Hongria, Barcelona, Associació Cultural Catalano-Hongaresa i de Relacions Culturals Hongria-Catalunya, 1991; trad. hongaresa: Árpád-házi Jolánta, Aragónia királyneja, Szeged, Anderle Ádám, 1993].
  • R. Pérez de Heredia Valle, La reina Doña Violante de Hungría: fragmentos de su vida y arraigo de su recuerdo en Castellón de la Plana, Castelló de la Plana, Fundación Dávalos-Fletcher, 2001.
  • M. C. Roca, Les dones de Jaume I, Barcelona, l’Esfera dels Llibres, 2008.