Арпады
Выгляд
| Арпады | |
|---|---|
| венг.: Árpádok | |
| | |
| Тытулы | Кароль Венгрыі, Далмацыі, Харватыі, Славоніі, Балгарыі, Ладамерыі, Герцаг Штырыі |
| Роданачальнік | Арпад |
| Падданства | Венгрыя |
| Апошні кіраўнік | Андраш III |
| Год заснавання | 889 |
| Спыненне роду | 1301 |
| Зрушэнне | Пржэмысловічы |
| Нацыянальнасць | Венгры |
Арпады на Радаводзе | |
Арпа́ды (венг.: Árpádok, харв.: Arpadovići, славацк.: Arpádovci) — дынастыя князёў (з 1000 года — каралёў) Венгрыі, якая кіравала з канца IX стагоддзя па 1301 год. У Сярэднявеччы дынастыю часта звалі «Домам Святых каралёў».
| Князі | |
|---|---|
| 889—907 | Арпад |
| 907—947 | Жольт |
| 947—955 | Файс |
| 955—970 | Такшань |
| 970—997 | Геза |
| 997—1000 | Іштван I Святы |
| Каралі | |
| 1000—1038 | Іштван I Святы |
| 1038—1041 | Пётр Арсеола |
| 1041—1044 | Самуіл Аба |
| 1044—1046 | Пётр Арсеола |
| 1046—1060 | Андраш I |
| 1060—1063 | Бела I |
| 1063—1074 | Шаламан |
| 1074—1077 | Геза I |
| 1077—1095 | Ласла I Святы |
| 1095—1116 | Кальман I Кніжнік |
| 1116—1131 | Іштван II |
| 1131—1141 | Бела II |
| 1141—1162 | Геза II |
| 1162—1172 | Іштван III |
| 1162—1163 | Ласла II |
| 1163—1165 | Іштван IV |
| 1172—1196 | Бела III |
| 1196—1204 | Імрэ |
| 1204—1205 | Ласла III |
| 1205—1235 | Андраш II |
| 1235—1270 | Бела IV |
| 1270—1272 | Іштван V |
| 1272—1290 | Ласла IV Кун |
| 1290—1301 | Андраш III |
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Афіцыйная прамая мужчынская лінія спынілася ў 1301 годзе, але, паводле сямейных легенд, прамымі нашчадкамі Арпадаў па мужчынскай лініі з’яўляюцца бельгійскі дваранскі род Круа і шатландскі клан Драманд.
Святыя і блажэнныя
[правіць | правіць зыходнік]Шмат хто з членаў роду былі кананізаваны і беатыфікаваны:
- Святы Іштван, кананізаваны ў 1083 (таксама кананізаваны Праваслаўнай царквой у 2000).
- Святая Гізела, кананізавана ў 1975.
- Святы Эмерык, кананізаваны ў 1083.
- Святы Ласла, кананізаваны ў 1192.
- Святая Елізавета, кананізавана ў 1235.
- Святая Кунігунда — княгіня кракаўская, заступніца солездабытчыкаў, кананізавана ў 1999.
- Блажэнная Іаланда, беатыфікавана ў 1631.
- Святая Маргарыта, кананізавана ў 1943.
- Святая Агнэса Чэшская, кананізавана ў 1989.
- Святая Ірына (Пірошка), дачка Ласла I, кананізавана Праваслаўнай царквой.