Ефрасіння Мсціслаўна
| Ефрасіння Кіеўская | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Алена Сербская | ||||||
| Пераемнік | Яраслаўна Галіцкая | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1130 |
||||||
| Смерць |
1186 |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Рурыкавічы | ||||||
| Бацька | Мсціслаў Уладзіміравіч[1] | ||||||
| Маці | Любава Дзмітрыеўна[d][1] | ||||||
| Муж | Геза II[d][1][2] | ||||||
| Дзеці | Іштван III[d], Бела III[1], Эржебет Венгерская[d], Геза[d], Алена Венгерская[d] і Odola of Hungary[d] | ||||||
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Ефрасіння Кіеўская (каля 1130 — каля 1193) — каралева Венгрыі (1146—1162). Дачка вялікага князя кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча, унучка Уладзіміра Манамаха.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1146 Ефрасіння выйшла замуж за венгерскага караля Гезу II. Маці семярых дзяцей, з іх двух венгерскіх каралёў — Іштвана III і Белы III. Па смерці мужа была рэгэнткай спачатку пры сваім сыне Іштване III, дапамагаючы яму ў барацьбе за захаванне стальца супраць яго дзядзяў Ласла II і Іштвана IV.
Па смерці Іштвана III дамагалася каранавання свайго малодшага сына Гезы, аднак старэйшы сын Белы, які жыў пры двары візантыйскага імператара Мануіла I Камніна, дабіўся сваёй каранацыі 13 студзеня 1173 і арыштаваў свайго брата, а пазней і маці. Спачатку Бела III саслаў Ефрасінню ў крэпасць Бранічава, і неўзабаве вызваліў, але вымушаны быў пакінуць краіну. Яна пастрыглася ў манашкі ў Іерусаліме і жыла ў кляштары гаспітальераў, а пасля ў базыльянскім манастыры святога Савы. Пахавана ў царкве Феатокаса пры Лаўры Святога Феадосія.