Іасафат Булгак
Іасафат Булгак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Царква | Уніяцкая царква | ||||||
Папярэднік | Рыгор Кахановіч | ||||||
Пераемнік | Іосіф Сямашка | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар | ||||||
Нараджэнне |
20 красавіка 1758 Слонімскі павет |
||||||
Смерць |
25 лютага 1838 (79 гадоў) Санкт-Пецярбург |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Булгакі герба «Сыракомля»[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Іасафат Булгак (20 красавіка 1758, Слонімскі павет — 25 лютага 1838) — грэка-каталіцкі царкоўны дзеяч.
Вучыўся ў школе пры Жыровіцкім манастыры (1763—74) і ў Рыме (1782—85).
Член ордэна базыльян з 1774. Доктар тэалогіі і кананічнага права (1785). Выкладаў у манастырскіх школах у Беразвеччы (цяпер Глыбоцкі раён) і Жыровічах. У 1790—95 епіскап тураўскі, каад’ютар Пінскай епархіі. Падчас царавання Паўла I садзейнічаў вяртанню ў унію прыходаў, якія былі пераведзены ў праваслаўе. У 1798—1828 епіскап брэсцкі. Мітрапаліт грэка-каталіцкай царквы (1817—38), з 1818 і старшыня 2-га (уніяцкага) дэпартамента Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі ў Пецярбургу, з 1828 старшыня асобнай Грэка-каталіцкай калегіі, з 1833 архіепіскап полацкі. У канцы жыцця яго акружалі епіскапы — прыхільнікі збліжэння, а потым і аб’яднання з праваслаўнай царквой (І. Сямашка, А. 3убко, В. Лужынскі і інш.), што вяло да змяншэння яго ўплыву. Смерць Іасафата Булгака зняла апошнюю перашкоду для скасавання Берасцейскай уніі 1596.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іасафат Булгак
- Нарадзіліся 20 красавіка
- Нарадзіліся ў 1758 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
- Памерлі 25 лютага
- Памерлі ў 1838 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
- Булгакі герба «Сыракомля»
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Нарадзіліся 25 лютага
- Нарадзіліся ў 1838 годзе
- Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты
- Брэсцкія ўніяцкія епіскапы
- Пінскія і тураўскія ўніяцкія епіскапы
- Базыльяне