Іахім Цеханавецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іахім Цеханавецкі
епіскап Пінскі і Тураўскі
1716 — 4.4.1719
Царква: Кіеўская, Галіцкая і ўсяе Русі мітраполія
Папярэднік: Парфірый Кульчыцкі
Пераемнік: Тэадосій Гадэбскі

Прафесія: ксёндз
Смерць: 4 красавіка 1719(1719-04-04)
Пахаванне: Успенскі сабор (Жыровіцы)

Іахім Цеханавецкі (? — 4 красавіка 1719) — грэка-каталіцкі царкоўны дзяеч, епіскап Пінскі і Тураўскі ў 1716—1719 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пра ўніяцкага епіскапа Іахіма Цеханавецкага (ці Цехановіча) вядома не шмат. Пасля складання вечных абетаў, у 1710—1711 гг. ён вывучаў логіку і фізіку ў Віленскім езуіцкім калегіуме. У 1716 г. быў прызначаны Пінска-Тураўскім епіскапам. 15 верасня 1717 г. напісаў ліст літоўскаму канцлеру Каралю Станіславу Радзівілу з прапановай ад звальненні духавенства яго епархіі ад абавязку ваеннай кантрыбуцыі. Епіскапам быў тры з паловай гады гады. Памёр 4 красавіка 1719 г. у Пінску[1]. Згодна з сваёй воляй, як базыльянін, быў пахаваны ў агульнай пахавальні Успенскага сабора ў Жыровіцкім манастыры.

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Ігната Сцябельскага, Іахім Цеханавецкі «вызначаўся вялікай богабаязню і святасцю жыцця. Епіскапам быў толькі тры з паловай гады, аднак у вачах людзей і Бога стаў святым»[2].

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Парэшткі ўладыкі Іяакіма былі перапахаваны ля галоўнага ўвахода ва Успенскі сабор у Жыровіцах, знутры з правага боку, у каплічцы, пад харамі ў склепе. У манастыры жыве паданне, што гэта зрабілі праваслаўныя ў 1870-я, калі ачышчалі склепы пад царквой ад пахаваных там законнікаў-базыльянаў і свецкіх людзей, а цела ўладыкі Іяакіма было знойдзена ў непарушным стане. Да пачатку 1990-х гг. грэка-каталіцкаму епіскапу праваслаўныя адпраўлялі паніхіду: штогод два разы — 4 красавіка (дзень смерці епіскапа) і 9 верасня (дзень імянін)[2].

Зноскі

  1. Wereda Dorota. Biskupi unickiej metropolii kijowskiej w XVIII wieku. Siedlce-Lublin, 2013. S. 43., 44.,63., 339
  2. 2,0 2,1 Талочка Уладзіслаў. Уладыка Іяакім (Якім, Яўхім) (бел.) . Наша слова № 30 (1441) (24 ліпеня 2019). Праверана 3 жніўня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]