Ібрагім Рафаілавіч Гембіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ібрагім Рафаілавіч ГЕМБІЦКІ (17 (30) кастрычніка 1900, Мінск — 1 студзеня 1974) — беларускі графік.

Вучыўся ў ВХУТЕМАС (Масква) у У. А. Фаворскага і А. Д. Ганчарова. Дыпломная работа ў тэхніцы дрэварыту — ілюстрацыі да аповесці Я. Коласа «Дрыгва» (1938), чатыры аркушы з яе купленыя Маскоўскім музеям выяўленчых мастацтваў. У пач. 1930-х арыштоўваўся НКУС, але быў выпушчаны. Сталую творчую працу пачаў ў кан. 1930-х, працаваў у станковай графіцы ў тэхніках дрэварыту і каляровай лінагравюры. Сярод іншых тагачасных беларускіх графікаў вылучаўся цікаўнасцю да стварэння шматфігурных кампазіцый. Член Беларускага саюза мастакоў (з 1940).

Літаратура

  • Календарыюм // Czasopis, № 10/2005.
  • Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998: энцыкл. давед. — Мн., 1998.