Іван Іванавіч Пляхімовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іванавіч Пляхімовіч
Дата нараджэння 30 студзеня 1978(1978-01-30) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці юрыст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук (2004)
Навуковае званне
Альма-матар

Іван Іванавіч Пляхімовіч (нар. 30 студзеня 1978, г. Ашмяны, Гродзенская вобласць) — беларускі юрыст. Кандыдат юрыдычных навук (2004), дацэнт (2007).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (спецыяльнасць «Правазнаўства», 1999), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, спецыяльнасць «Канстытуцыйнае права; муніцыпальнае права», 2002).

Працаваў у Нацыянальным цэнтры законапраектнай дзейнасці (2004—2008, намеснік дырэктара), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2002, у 2004—2008 — па сумяшчальніцтве, юрыдычны факультэт, кафедра канстытуцыйнага права, дацэнт). Да 2016 года ён выкладаў канстытуцыйнае права, потым прадмет адабралі[1]. З 1 ліпеня 2019 года Іван Пляхімовіч афіцыйна звольнены з БДУ[2].

Навукова-даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: канстытуцыйнае права (асновы канстытуцыйнага ладу; прававыя акты; нарматворчы працэс). Аўтар двухтомнага Каментара да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзе маюцца ў тым ліку прыклады парушэння Канстытуцыі[3].

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Канстытуцыйнае заканадаўства Беларусі: агульнасістэмны і іерархічны аспекты / І. І. Пляхімовіч // Вестник Полоцкого государственного университета. — 2008. ― № 4. ― С. 127―132.
  • Дэмакратыя. Аўтарытарызм. Навука / І. І. Пляхімовіч // Демократия. Закон. Право: сб. материалов круглого стола, посвящ. 90-летию со дня рождения А. А. Головко, Минск, 12 дек. 2015 г. / Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2016. — С. 112—115.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]