Іван Аляксандравіч Станілевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Аляксандравіч Станілевіч
Дата нараджэння 27 чэрвеня 1912(1912-06-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лістапада 2006(2006-11-16) (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці геадэзіст
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды

Іван Аляксандравіч Станілевіч (27 чэрвеня 1912, в. Мікулічы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць — 16 лістапада 2006, Мінск) — беларускі інжынер-геадэзіст. Заслужаны настаўнік БССР (1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1935 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у землеўпарадкавальных органах Смаленскай вобласці, ва Упраўленні па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР, з 1955 па 1977 г. — дырэктарам Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума, з 1979 года — старшы інжынер у Беларускім дзяржаўным інстытуце інжынерных пошукаў.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года. Член КПСС з 1940 года. Пражываў у Мінску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1945), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), медалямі. Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1958, 1966). Заслужаны настаўнік БССР (1966).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]