Іван Бароўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Бароўка
 
Нараджэнне: 1930
Смерць: невядома

Іван Бароўка (1930 — ?) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябра пастаўскай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП).[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1930 г. у Пастаўскім павеце Віленскага ваяводства (Польская Рэспубліка). У 1944 паступіў у педагагічнае вучылішча ў Паставах. Восенню 1945 г. увайшоў у падпольную арганізацыю «За Беларусь», якая вясной 1946 г. аб’ядналася з глыбоцкай арганізацыяй Саюз беларускіх патрыётаў. Арганізацыя планавала пашырэнне беларускай культуры, сярод асноўных палажэнняў праграмы СПБ былі сапраўдная беларуская дзяржаўнасць і самастойнасць, дзяржаўнасць беларускай мовы, бела-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня.

У лютым 1947 года савецкая ўлада пачала арышты сябраў СБП: у давер да сябраў пастаўскай групы ўвайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, які выдаваў сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі і падштурхоўваў да тэрарызму, а сама канспірацыя арганізацыі была слабай. Іван Бароўка быў арыштаваны савецкімі карнымі органамі ў лютым 1947 г. На судовым працэсе ў Мінску 16—20 чэрвеня 1947 г. асуджаны да 10 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў.

Вызвалены ў 1955 г. Далейшы лёс невядомы.

Зноскі

  1. http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-iii-kniga-i?id=27003 Біяграфія Івана Бароўкі на старонцы Леаніда Маракова

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997. С. 340.
  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]