Іван Васілевіч Бахар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Іван Бахар
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Іван Васілевіч Бахар
Нарадзіўся 10 ліпеня 1998(1998-07-10)[1] (21 год)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 176 см
Вага 71 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Мінск
Нумар 17
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2014 — Беларусь Мінск 52 (7)
Нацыянальная зборная**
2014 — 2015 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (2)
2015 — 2017 Беларусь Беларусь (да 19) 9 (2)
2017 — Беларусь Беларусь (да 21) 11 (6)
2019 — Беларусь Беларусь 4 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 14 кастрычніка 2019.

Іван Бахар (нар. 10 ліпеня 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Мінск» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2014 года пачаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў яго складзе. 29 лістапада 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Мінска», выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне матча супраць брэсцкага «Дынама» (5:2) і стаўшы такім чынам наймаладзейшым іграком Вышэйшай лігі 2014.

У 2015—2016 гадах працягваў выступаць за дубль мінчан, толькі эпізадычна з’яўляючыся ў асноўнай камандзе. У сезоне 2017 «Мінск» узяў курс на амаладжэнне, і Бахар разам з іншымі маладымі ігракамі стаў трывала прыцягвацца да асноўнага складу. Нярэдка выхадзіў у стартавым складзе мінчан, выкарыстоўваўся на пазіцыі левага паўабаронцы.

У студзені 2018 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[2]. У сезоне 2018 стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У сакавіку 2019 года яшчэ на год падоўжыў пагадненне з «Мінскам»[3].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2014—2015 выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17), якой дапамог выйсці ў элітны раўнд чэмпіянату Еўропы.

Увосень 2015 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. На наступны год у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы забіў вырашальны гол у матчы супраць Балгарыі (1:0), які дапамог беларусам выйсці ў элітны раўнд.

31 мая 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (0:7).

6 верасня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Эстоніі, выйшаўшы на замену ў другім тайме.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 Д1 Мінск Беларусь 1 0
2015 Д1 Мінск Беларусь 2 0
2016 Д1 Мінск Беларусь 1 0
2017 Д1 Мінск Беларусь 23 2
2018 Д1 Мінск Беларусь 25 5

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]