Перайсці да зместу

Зборная Беларусі па футболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
 Беларусь
Мянушкі Белыя крылы[1]
Канфедэрацыя УЕФА (Еўропа)
Федэрацыя Беларуская федэрацыя футбола
Галоўны трэнер Віктар Ганчарэнка
Капітан Яўген Яблонскі
Найбольшая колькасць гульняў Аляксандр Кульчы (102)
Найлепшы бамбардзір Максім Рамашчанка (20)
Хатні стадыён Нацыянальны футбольны стадыён
Код ФІФА BLR
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 92 ▼1 (23 лістапада 2017)[2]
Найвышэйшы 36 (люты 2011)
Найніжэйшы 142 (сакавік 1994)
Рэйтынг Эла
Дзеючы 64 (12 чэрвеня 2016)
Найвышэйшы 47 (17 лістапада 2010)
Першая гульня
Літва Літва 1:1 Беларусь Беларусь
(Вільнюс, Літва; 20 ліпеня 1992)
Самая буйная перамога
Беларусь Беларусь 5:0 Літва Літва
(Мінск, Беларусь; 7 чэрвеня 1998)
Беларусь Беларусь 6:1 Таджыкістан Таджыкістан
(Барысаў, Беларусь; 4 верасня 2014)
Беларусь Беларусь 5:0 Сан-Марына Сан-Марына
(Мінск, Беларусь; 8 верасня 2018)
Таджыкістан Таджыкістан 0:5 Беларусь Беларусь
(Душанбэ, Таджыкістан; 20 сакавіка 2025)
Самае буйное паражэнне
Бельгія Бельгія 8:0 Беларусь Беларусь
(Лёвен, Бельгія; 30 сакавіка 2021)

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе — галоўная футбольная каманда краіны, падпарадкоўваецца Беларускай федэрацыі футбола. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі згуляла першую афіцыйную міжнародную гульню супраць зборнай Украіны 28 кастрычніка 1992 года. Да гэтага беларускія футбалісты ўваходзілі ў склад зборнай СССР. Першую перамогу Нацыянальная зборная Беларусі па футболе атрымала ў сустрэчы супраць Люксембурга 12 кастрычніка 1994 года.

Беларусь ніколі не выходзіла ў фінальную частку Чэмпіянатаў свету і Еўропы. Аднак, пад кіраўніцтвам выбітнага трэнера Эдуарда Малафеева была вельмі блізкай да ўдзелу ў плэй-оф кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2002 года ў Японіі і Карэі, але атрымала паражэнне ў апошняй гульні групавога турніру супраць валійскай зборнай, саступіўшы другую пазіцыю Украіне.

Больш паспяхова Беларусь удзельнічала ў неафіцыйных спаборніцтвах. Так у 2002 годзе зборная перамагла ў прадстаўнічым турніры «LG Cup» з удзелам зборных Расіі, Украіны, Сербіі. У 2004 і 2008 гадах яна таксама перамагла ў міжнародных футбольных турнірах на Мальце.

У 2011—2014 гадах галоўным трэнерам зборнай быў Георгій Кандрацьеў, які пачаў выбудоўваць гульню з пяццю абаронцамі. Вынікі зборнай пры Кандрацьеве: +1=2-8 (афіцыйныя гульні) і +8=6-3 (таварыскія).

У чэрвені 2019 года нацыянальную зборную ўзначаліў Міхаіл Мархель, які да таго быў галоўным трэнерам моладзевай зборнай. Пад яго кіраўніцтвам зборная завяршыла адборачны турнір чэмпіянату Еўропы 2020 на 4-м месцы ў групе C, атрымаўшы адзіную перамогу над Эстоніяй (2:1). Увосень 2020 года зборнай гуляла ў лізе C Лігі нацый, дзе няблага выступала ў сваёй групе, аднак два паражэнні ад Албаніі пакінулі Беларусь на другім месцы ў групе і не дазволілі павысіцца ў лігу B. 8 кастрычніка 2020 года Беларусь таксама саступіла Грузіі ў плэй-оф чэмпіянату Еўропы сярод пераможцаў Лігі нацый і канчаткова пазбавілася шанцаў прыняць удзел у рэгіянальным першынстве.

Тым не меней, у снежні 2020 года Мархель быў пакінуты на пасадзе галоўнага трэнера[3]. Пад яго кіраўніцтвам зборнай пачала адбор да чэмпіянату свету 2022, дзе 27 сакавіка 2021 года атрымала валявую перамогу над Эстоніяй (4:2), а 30 сакавіка разгромна саступіла Бельгіі (0:8), што стала набуйнейшым паражэннем у гісторыі зборнай Беларусі. Пасля гэтага 5 красавіка Мархель падаў у адстаўку, адзначыўшы пры гэтым, што «неабходны змены, каб каманда рухалася наперад»[4].

6 красавіка 2021 года выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера стаў памочнік Мархеля Георгій Кандрацьеў[5], які ўжо ўзначальваў зборную ў 2011—2014 гадах. У чэрвені прайшла таварыская сустрэча са зборнай Азербайджана, якую нацыянальная зборная прайграла. Кандрацьеў не перабудаваў гульню і працягнуў гуляць у 5 абаронцаў. У ліпені 2021 года ён быў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера[6]. У верасні зборная мінімальна прайграла зборнай Чэхіі (0:1), Уэльса (2:3) і Бельгіі (0:1). Гэты час адзначаўся немагчымасцю праводзіць хатнія матчы зборнай у Беларусі з-за абмежаванняў на палёты пасля інцыдэнту з рэйсам Ryanair 4978, таму свае хатнія матчы адбору на чэмпіянат свету зборная Беларусі праводзіла ў расійскай Казані. 8 кастрычніка ў матчы з Эстоніяй (0:2) з-за выяўленага COVID-19 у Кандрацьева зборнай кіраваў яго памочнік Алег Радушка. Ужо 11 кастрычніка ў матчы з Чэхіяй Кандрацьеў вярнуўся ў зборную. Пацярпеўшы ў гэтым матчы паражэнне 0:2, зборная Беларусі давяла серыю паражэнняў да рэкордных сямі матчаў запар.

Хатні стадыён

[правіць | правіць зыходнік]

Каманда праводзіць свае хатнія гульні на стадыёне «Дынама», які ўмяшчае 22,246 гледачоў, і знаходзіцца ў цэнтральнай часцы Мінска.

Першая афіцыйная гульня на другім стадыёне была праведзена 13 кастрычніка 2007 года ў Гомелі на стадыёне «Цэнтральны», калі Нацыянальная зборная Беларусі праводзіла гульню кваліфікацыі да Еўра 2008 супраць Люксембурга і атрымала адну з самых цяжкіх параз у сваёй гісторыі. Гол Фонса Левека ў кампенсаваны час прынёс перамогу яго камандзе з лікам 1:0. 6 чэрвеня 2009 года зборная згуляла ў Гродна супраць каманды Андоры і атрымала перамогу з лікам 5:1.

З 2013 года, у сувязі з рэканструкцыяй стадыёна «Дынама», зборная праводзіла матчы ў розных гарадах, пераважна на стадыёне «Цэнтральны» ў Гомелі.

У адборы да чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 хатняй арэнай зборнай Беларусі з’яўляўся стадыён «Барысаў-Арэна» ў Барысаве.

Цяперашні склад

[правіць | правіць зыходнік]

Наступныя ігракі былі выкліканыя на ўдзел матчах у рамках Лігі нацый УЕФА супраць зборных Балгарыі (5 верасня 2024) і Люксембурга (8 верасня 2024)[7].

Статыстыка прыведзена станам на 4 верасня 2024 года.

Амплуа Ігрок Год
нараджэння
Матчы Галы Клуб
БрПавел Паўлючэнка199814−14Узбекістан Пахтакор (Ташкент)
БрСяргей Ігнатовіч19929−9Казахстан Ардабасы (Шымкент)
БрФёдар Лапавухаў200310Беларусь Дынама (Мінск)
АбДзяніс Палякоў1991622Расія Крылы Саветаў (Самара)
АбКірыл Пячэнін1997290Расія Крылы Саветаў (Самара)
АбАляксандр Паўлавец1996100Арменія ФК Арарат-Арменія
АбАляксандр Мартыновіч1987752Казахстан Кайрат (Алматы)
АбЗахар Волкаў1997170Расія Хімкі
АбСяргей Карповіч1994110Беларусь Нёман (Гродна)
АбПавел Забелін199510Расія Сокал (Саратаў)
АбІлья Маскаленчык200300Расія Аланія (Уладзікаўказ)
ПАМакс Эбонг1999385Казахстан Астана
ПАУладзіслаў Клімовіч1996391Венгрыя Дыёшдзьёр (Мішкальц)
ПАЯўген Яблонскі1995363Грэцыя Астэрас (Трыпаліс)
ПАМікіта Корзун1995240Казахстан Елімай (Семей)
ПАЮрый Кавалёў1993221Расія Балтыка (Калінінград)
ПАВалерый Грамыка1997171Казахстан Кайрат (Алматы)
ПААляксандр Сялява1992100Беларусь Дынама (Мінск)
ПАКірыл Капленка199990Расія Хімкі
ПАМаксім Кірэеў200420Бельгія Льерс
НапІван Бахар1998292Беларусь Дынама (Мінск)
ПАДзмітрый Анцілеўскі1997132Ізраіль Хапаэль (Хайфа)
НапГерман Баркоўскі200210Беларусь Дынама (Брэст)
НапЯўген Шыкаўка199220Польшча Карона (Кельцы)
НапТрафім Мельнічэнка200600Беларусь Дынама (Мінск)

Нядаўнія выклікі

[правіць | правіць зыходнік]

Наступныя ігракі выклікаліся ў зборную цягам апошняга года.

Амплуа Ігрок Год
нараджэння
Матчы Галы Клуб Апошні выклік
БрМаксім Плотнікаў19986−5Беларусь Арсенал (Дзяржынск)Ізраіль (12 верасня 2023)
БрАндрэй Кудравец20032−5Расія Дынама (Масква)Чарнагорыя (21 сакавіка 2024)
БрКанстанцін Рудзянок199000свабодны агентКосава (21 лістапада 2023)
БрДзяніс Шпакоўскі200100Беларусь МінскКосава (19 чэрвеня 2023)
АбЯгор Пархоменка200320Беларусь Нёман (Гродна)
АбМаксім Касараб200300Беларусь Дынама (Брэст)
АбДзяніс Лявіцкі199700Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
АбГлеб Шаўчэнка1999160Расія Тарпеда (Масква)Мальта (26 сакавіка 2024)
АбСяргей Паліцевіч1990451Беларусь Дынама (Мінск)
АбДаніла Нячаеў199990Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)Мальта (26 сакавіка 2024)
АбЛеанарда Маскара-Капілевіч200300Іспанія Севілья АтлетыкаІзраіль (12 верасня 2023)
АбЯгор Хвалько199700Азербайджан Кяпаз (Гянджа)Косава (19 чэрвеня 2023)
ПААрцём Быкаў1992271Беларусь Дынама (Мінск)Ізраіль (12 верасня 2023)
ПАДзмітрый Падстрэлаў1998141Беларусь Дынама (Мінск)Косава (19 чэрвеня 2023)
ПААрцём Шуманскі200410Рэспубліка Кіпр Арыс (Лімасол)Мальта (26 сакавіка 2024)
ПАДзмітрый Барадзін199900Казахстан Кайсар (Кызыларда)Швейцарыя (15 кастрычніка 2023)
ПАВалерый Бачароў2000130Расія Урал (Екацярынбург)
ПААрцём Канцавы199991Расія Урал (Екацярынбург)
НапМаксім Скавыш1989334Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)Косава (21 лістапада 2023)
НапДзяніс Лапцеў1991331Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)Мальта (26 сакавіка 2024)
НапПавел Савіцкі1994287Беларусь Нёман (Гродна)Ізраіль (12 верасня 2023)
НапВіталь Лісаковіч1998215Расія Балтыка (Калінінград)Ізраіль (12 верасня 2023)
НапЯгор Карпіцкі200330Расія Крылы Саветаў (Самара)Мальта (26 сакавіка 2024)
НапІлья Чарняк200210Беларусь Дынама (Мінск)Мальта (26 сакавіка 2024)

Галоўныя трэнеры

[правіць | правіць зыходнік]

Матчы зборнай

[правіць | правіць зыходнік]

10 апошніх матчаў зборнай

[правіць | правіць зыходнік]
Дата Стадыён Супернік Лік[s 1] Статус матча Аўтары галоў
16 чэрвеня 2023 Ферэнц Суса, Будапешт, Венгрыя (х) Ізраіль Ізраіль 1:2 АЧЕ-2024 Эбонг Гол на 16 хвіліне 16'
19 чэрвеня 2023 Ферэнц Суса, Будапешт, Венгрыя (х) Рэспубліка Косава Косава 2:1 АЧЕ-2024 Марозаў Гол на 73 хвіліне 73', Эбонг Гол на 75 хвіліне 75'
9 верасня 2023 Эстадзі Насьяналь, Андора-ла-Велья, Андора (г) Андора Андора 0:0 АЧЕ-2024
12 верасня 2023 Блумфілд, Тэль-Авіў, Ізраіль (г) Ізраіль Ізраіль 0:1 АЧЕ-2024
12 кастрычніка 2023 Ферэнц Суса, Будапешт, Венгрыя (х) Румынія Румынія 0:0 АЧЕ-2024
15 кастрычніка 2023 Кібунпарк, Санкт-Гален, Швейцарыя (г) Швейцарыя Швейцарыя 3:3 АЧЕ-2024 Эбонг Гол на 61 хвіліне 61', Палякоў Гол на 69 хвіліне 69', Анцілеўскі Гол на 84 хвіліне 84'
18 лістапада 2023 Ферэнц Суса, Будапешт, Венгрыя (х) Андора Андора 1:0 АЧЕ-2024 Лапцеў Гол на 83 хвіліне 83'
21 лістапада 2023 Фадыль Вокры, Прышціна, Косава (г) Рэспубліка Косава Косава 1:0 АЧЕ-2024 Анцілеўскі Гол на 43 хвіліне 43'
21 сакавіка 2024 Мардан, Анталья, Турцыя (н) Чарнагорыя Чарнагорыя 0:2 ТМ
26 сакавіка 2024 Нацыянальны стадыён, Та-Калі, Мальта (г) Мальта Мальта 0:0 ТМ
  1. ↑ Першай паказана колькасць галоў, забітых у браму апанента.
  • х — хатні матч
  • г — матч у гасцях
  • н — матч на нейтральным полі
  • ТМ — таварыскі матч
  1. ↑ «Белыя крылы» для заўзятараў // svaboda.org
  2. ↑ Men's Ranking — FIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.
  3. ↑ Мархель остался во главе футбольной сборной Беларуси
  4. ↑ Футбол. Михаил Мархель: беру ответственность за поражение в Бельгии на себя(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2021. Праверана 19 кастрычніка 2021.
  5. ↑ Георгий Кондратьев назначен и.о. главного тренера сборной Беларуси
  6. ↑ Георгий Кондратьев утвержден в должности главного тренера сборной Беларуси
  7. ↑ Вызов в национальную сборную Беларуси. АБФФ(руск.). 2024-08-26. Архівавана з арыгінала 15 студзеня 2025. Праверана 2024-09-04.