Іван Восіпавіч Яркоўскі
Іван Восіпавіч Яркоўскі | |
---|---|
польск.: Jan Jarkowski | |
Дата нараджэння | 12 (24) мая 1844 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 (22) студзеня 1902 (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Вітольд Іванавіч Яркоўскі[d] |
Род дзейнасці | астраном, натураліст, інжынер у цывільным будаўніцтве, інжынер |
Навуковая сфера | механіка[1], civil engineering studies[d][1] і астрафізіка[1] |
Альма-матар |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Восіпавіч Яркоўскі (1844—1902) — расійскі вучоны, інжынер, прыродазнавец.
Упершыню ў свеце апісаў, як эфір ператвараецца ў важкае рэчыва.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў мястэчку Асвея Віцебскай губерні ў сям’і ўрача — яго бацька быў хатнім урачом у графа Шадурскага. З дзяцінства Іван выяўляў здольнасці ў матэматыцы і механіцы: яшчэ ў кадэцкім корпусе ён вынайшаў далямер, за што атрымаў ад Вялікага князя Міхаіла Мікалаевіча залатыя гадзіннік. Пасля заканчэння ў 1862 годзе корпуса, Яркоўскі быў адпраўлены прапаршчыкам артылерыі на Каўказ, дзе праслужыў шэсць гадоў.
Пасля ваеннай службы Яркоўскі едзе ў Пецярбург і паступае ў Тэхналагічны інстытут, які скончыў у 1870 годзе тэхнолагам першага разраду, і адразу ж па даручэнні прыватнай фірмы едзе ў Берлін, дзе знаёміцца з машынабудаўнічымі заводамі.
У 1872 году Яркоўскі вяртаецца ў Пецярбург, дзе абараняе дысертацыю «Праект машыны для водазабеспячэння і тэарэтычнае даследаванне механізму», за што атрымлівае званне інжынера-тэхнолага і камандзіроўку за мяжу на год. Уступіўшы ў ліпені 1872 у шлюб з Аленай Аляксандраўнай Шандзікоўскай, ён з жонкай з’яжджае за мяжу, каб азнаёміцца з механічнымі заводамі Германіі, Бельгіі і Францыі.
У 1873 годзе Іван Восіпавіч вяртаецца ў Пецярбург і доўгі час працуе на чыгунках Расіі.
Зрабіўшы нямала карысных вынаходстваў па тэхнічнай частцы, Яркоўскі вылучыўся ў актыўныя члены Імператарскага рускага тэхнічнага таварыства, дзе кіраваў секцыяй механікі і зрабіў шмат цікавых дакладаў.
У 1887 годзе ён высунуў «кінетычную гіпотэзу сусветнага прыцягнення». Займаўся пытаннямі паветраплавання — у 1889 годзе правёў грунтоўныя эксперыментальныя выпрабаванні апорнай шрубы.
У 1894 годзе Іван Восіпавіч пакідае службу на чыгунцы і пераязджае ў Пецярбург кіраўніком Неўскага механічнага завода, а апошнія пяць гадоў правёў у правінцыі — у Дзяцькова Арлоўскай губерні, дзе працаваў памочнікам кіраўніка заводамі Мальцаўскага акцыянернага таварыства.
Увесну 1901 Яркоўскі захварэў і ўрачы паслалі яго за мяжу; некалькі месяцаў ён правёў у Верысгофене (Баварыя), а затым у кастрычніку яго перавезлі ў Гайдэльберг, дзе ён памёр ад саркомы 9 студзеня 1902 і быў пахаваны.
Зноскі
- Нарадзіліся 24 мая
- Нарадзіліся ў 1844 годзе
- Нарадзіліся ў Дрысенскім павеце
- Памерлі 22 студзеня
- Памерлі ў 1902 годзе
- Памерлі ў Гайдэльбергу
- Пахаваныя ў Гайдэльбергу
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута (да 1917 года)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Інжынеры Расійскай імперыі
- Інжынеры паводле алфавіта
- Памерлі ад раку