Іван Віктаравіч Шут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Віктаравіч Шут
Дата нараджэння 15 снежня 1932(1932-12-15) (91 год)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
сярэбраны медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ нагрудны знак «Вынаходнік СССР» ганаровы радыст СССР

Іван Віктаравіч Шут (нар. 15 снежня 1932, Паланечка, Баранавіцкі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі спецыяліст у галіне прыборабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1989), прафесар (Расія, 1993; Беларусь, настрыфікацыя, 2001).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 15 снежня 1932 года ў в. Паланечка Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер — у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці).

У 1956 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання».

Працаваў на Мінскім падшыпнікавым заводзе (1956—1961); Мінскім электратэхнічным заводзе (1961—1969); у Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі (1964—1967); на Мінскім заводзе «Калібр» (1969—1979, намеснік галоўнага інжынера, галоўны тэхнолаг, галоўны інжынер); у Мінскім вытворчым аб’яднанні імя У. І. Леніна (1979—992, галоўны інжынер); Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1986; кафедра электроннай тэхнікі і тэхналогіі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: тэхналогія радыёэлектроннай апаратуры; праектаванне і асваенне радыёэлектронных устройстваў; распрацоўка і ўкараненне высокаэфектыўных рэсурсазберагальных тэхналогій.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Грамата Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР (1954), медалі ВДНГ СССР (бронзавы, 1966 і 1973; сярэбраны, 1978), ордэн «Знак Пашаны» (1974), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981, 1986), знакі «Ганаровы радыст СССР» (1980), «Вынаходнік СССР» і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Информация и производство : подходы к внедрению CALS/ИПИ-технологий на предприятии / И. В. Шут // Изобретатель. — 2012. — № 12. — С. 31—35.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шут Иван Викторович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 215—217.
  • Шут Іван Віктаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 489.
  • Шут Иван Викторович // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2001. Т. 1. — Минск, 2001. — С. 175—176.