Іван Дзмітрыевіч Юдзін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Дзмітрыевіч Юдзін
Дата нараджэння 24 лютага (8 сакавіка) 1854
Дата смерці не раней за 1910
Род дзейнасці ветэрынар
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені медаль «У памяць валадарання імператара Аляксандра III»

Іван Дзмітрыевіч Юдзін (1854 — ?) — беларускі ветэрынар і арганізатар ветэрынарнай службы[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і патомных дваран Сімбірскай губерні. Бацькі валодалі радавым маёнткам Ціханаўка ў Ардатаўскім павеце  (руск.) і 37 дзесяцінамі зямлі[1].

І. Юдзін атрымаў добрую хатнюю адукацыю, што дазволіла яму паступіць, а затым і скончыць поўны курс Казанскага ветэрынарнага інстытута ў 1878 годзе[1].

Ваенная служба і прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1878—1881 гадах Юдзін знаходзіўся на ваеннай службе ў якасці ветэрынара запаснога пяхотнага батальона[1].

5 красавіка 1881 года ён быў звольнены ў запас, а потым прызначаны медыцынскім дэпартаментам Міністэрства ўнутраных спраў звышштатным ветэрынарным урачом па Гродзенскай губерні. Тут у 1881—1884 гадах ён быў выраблены ў тытулярнага саветніка, а затым і калежскага асэсара. 4 жніўня 1887 года ён быў перамешчаны ў г. Кобрын.

З 1889 года заняў пасаду старшага губернскага ветэрынара[2]. У кастрычніку 1897 года быў прызначаны гродзенскім губернскім ветэрынарным урачом[1].

22 мая 1898 года Юдзін быў выраблены за выслугу гадоў у стацкага саветніка. Звыш прамых абавязкаў ён у розныя тэрміны ў 1898—1903 гг. кіраваў рознымі аддзяленнямі губернскага праўлення[1].

Пастановай губернатара ад 19 лютага 1902 года на яго было ўскладзена вядзенне справаводства Гродзенскага мясцовага кіравання Чырвонага Крыжа[1].

12 чэрвеня 1902 года на падставе рашэння Дзяржаўнага савета І. Д. Юдзін быў пераведзены з губернскага ветэрынарнага ўрача ў губернскага ветэрынарнага інспектара[1].

У 1905—1907 гадах па запрашэнні губернатара ён быў членам камітэта па аказанні дапамогі сямействам воінаў, адпраўленых на Далёкі Усход для ўдзелу ў вайне ях з Японіяй[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені[1]
  • Ордэн Святога Станіслава 2-й і 3-й ступеняў[1]
  • Ордэн Святой Ганны 2-й ступені[1]
  • медаль у памяць валадарання імператара Аляксандра III[1]
  • залаты з ланцужком гадзіннік з выявай дзяржаўнага герба з кабінета Яго Вялікасці імператара[1]

Адрасы[правіць | правіць зыходнік]

На 1910 год жыў у Гродне ў доме Кульвец па Паліцэйскай вуліцы[3].

Зноскі