Іван Несцеравіч Усаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Несцеравіч Усаў
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1921(1921-10-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 1994(1994-01-19) (72 гады)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, педыятр, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1]
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР Заслужаны работнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Іван Несцеравіч Усаў (13 кастрычніка 1921, в. Асяродак, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць — 19 студзеня 1994) — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі. Доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1967). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Бабруйскую фельчарскую школу (1940), Мінскі медыцынскі інстытут (1951).

З 1951 года на кафедры педыятрыі (у 1967—1989 загадчык кафедры) Мінскага медінстытута. Некаторы час працаваў у Міністэрстве аховы здароўя Беларусі. Даследаваў мікраэлементы ў крыві нованароджаных, механізм развіцця хвароб нырак і іх лячэнне, спадчынную схільнасць і рэзістэнтнасць да хвароб у дзяцей.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1981), заслужаны работнік аховы здароўя Беларусі (1991), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984 г.)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 614.
  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 260.
  • Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 643.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2021. — Т. 6, кн. 2 : Могилёвская область. — С. 374.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 332.