Іван Нічыпаравіч Бранавец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Нічыпаравіч Бранавец
Дата нараджэння 1 сакавіка 1932(1932-03-01) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гастраэнтэролаг
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар

Іван Нічыпаравіч Бранавец (1 сакавіка 1932, вёска Камароўка, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі гастраэнтэролаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Дзюдзеўскую сярэднюю школу (1950) і Мінскі медыцынскі інстытут (1956).

Пасля інстытута на працягу трох гадоў працаваў галоўным урачом Ісернскай участковай бальніцы Слуцкага раёна. Выязджаў у працяглую камандзіроўку ў Казахстан для аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву, якія прымалі ўдзел ва ўборцы ўраджаю.

У 1959 г. паступіў у аспірантуру пры кафедры тэрапіі (загадчык — прафесар А. Д. Адэнскі) БелДІУУ, якую скончыў і ў 1963 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Да ацэнкі функцыянальнага стану цягліц сэрца ў хворых гіпертанічнай хваробай».

Пасля аспірантуры працаваў асістэнтам, а з 1969 г. дацэнт кафедры тэрапіі і кардыялогіі БелДІУУ. У 1969—1973 гг. — Дэкан тэрапеўтычнага факультэта БелДІУУ. Неаднаразова абіраўся сябрам партыйнага і прафсаюзнага бюро інстытута, узначальваў групу партыйна-дзяржаўнага і народнага кантролю.

У 1980 г. абраны загадчыкам кафедры гастраэнтэралогіі і дыеталогіі. У 1984 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Функцыянальны стан сардэчна-сасудзістай сістэмы ў хворых хранічнымі захворваннямі жоўцевых шляхоў і печані», у тым жа годзе прысвоена званне прафесара. За час працы загадчыкам кафедры (1980—2000) падрыхтавана 20 клінічных ардынатараў, больш за 3000 урачоў-гастраэнтэролагаў, тэрапеўтаў і дыетолагаў. Абаронена 5 кандыдацкіх дысертацый. Неаднаразова ўдзельнічаў у міжнародных кангрэсах, дэкадніках і канферэнцыях. Старшыня праўлення Мінскага абласнога навуковага таварыства тэрапеўтаў. На працягу 1989—2001 гг. быў галоўным дыетолагам Міністэрства аховы здароўя і кіраўніком рэспубліканскага цэнтра дыеталогіі, выконваў абавязкі галоўнага гастраэнтэролага. Быў членам Савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, членам навукова-курортнага Савета, старшынёй Мінскага абласнога і гарадскога фонду міласэрнасці і здароўя.

Па пытаннях кардыялогіі, гастраэнтэралогіі і дыеталогіі апублікаваў 192 навуковыя работы, у тым ліку 7 метадычных рэкамендацый і 3 манаграфіі («Гіпертанічная хвароба і яе прафілактыка», 1968; «Здароўе і харчаванне», 1989; «Даведнік па гастраэнтэралогіі», 1997). Асноўныя тэмы навуковых даследаванняў і распрацовак: захворванні біліярнай сістэмы і печані, язвавая хвароба, харчаванне здаровых і хворых і інш.

З кастрычніка 2000 г. — прафесар кафедры гастраэнтэралогіі і дыеталогіі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.3. Мн., 1996, С.240