Іван Панфілавіч Бялоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Панфілавіч Бялоў
Похороны погибших при катастрофе самолёта «Максим Горький».jpg
Дата нараджэння 15 (27) чэрвеня 1893(1893-06-27)
Месца нараджэння в. Калінічава, Чарапавецкага павета Наўгародская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 29 ліпеня 1938(1938-07-29) (45 гадоў)
Месца смерці г. Масква
Альма-матар
Прыналежнасць Расійская імперыя
Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў пяхота
Гады службы Сцяг Расіі 19131917
Сцяг СССР 19181938
Званне Шаблон:СССР, Камандарм 1 ранга
Камандаваў Беларускай ваеннай акругай
Бітвы/войны Першая сусветная вайна,
Грамадзянская вайна ў Расіі
Узнагароды і прэміі
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Commons-logo.svg Іван Панфілавіч Бялоў на Вікісховішчы

Іван Панфілавіч Бялоў (15 (27) чэрвеня 1893, в. Калінічава[1], Чарапавецкага павета Наўгародская губерня, Расійская імперыя[2] — 29 ліпеня 1938, Масква) — савецкі ваенны дзеяч, камандарм 1-га рангу (1935).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іван Панфілавіч Бялоў нарадзіўся ў в. Калінічава Чарапавецкага павета Наўгародскай губерні 15 чэрвеня 1893 года.

У 1913 годзе быў прызваны ў войска. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне ў званні унтэр-афіцэра. З лютага 1917 года — левы эсэр. І. П. Бялоў быў абраны старшынёй салдацкага камітэта 1-га Сібірскага запаснога стралковага палка ў Ташкенце, якім камандаваў падчас узброенага паўстання ў Ташкенце ў кастрычніку 1917 года.

Член Ташкенцкага Савета ў 1917—1919 гадах, член Туркестанскага ЦВК у 1918—1921 гадах. У 1918 годзе — камендант крэпасці і начальнік гарнізона Ташкента. Сыграў адну з ключавых роляў у падаўленні ў антысавецкага мецяжу(руск.) бел. ў Ташкенце на чале з Осіпавым у студзені 1919 года. Пасля падаўлення бунту выйшаў з партыі левых эсэраў і ўступіў у партыю бальшавікоў.

20-30-я гады[правіць | правіць зыходнік]

З красавіка 1919 г. Бялоў быў галоўнакамандуючы войскаў Туркестанскай рэспублікі. У студзені — ліпені 1920 Бялоў быў начальнікам 3-й Туркестанскай стралковай дывізіі ў Сямірэччы. У перыяд са жніўня 1920 года па верасень 1921 года быў камандуючы Бухарскай групай войскаў, правёў аперацыю супраць бухарского эмірата.

У 1921—1922 гадах — камандзір дывізіі пры падаўленні мецяжоў на Кубані.


Скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы (1923)[1], пасля чаго камандаваў стралковым корпусам, быў памочнікам камандуючага войскамі Маскоўскай, затым Паўночнакаўказскай ваенных акруг.

З лістапада 1927 года — камандуючы войскамі Паўночнакаўказкай ваеннай акругі[1].

З 1931 года — камандуючы войскамі Ленінградскай ваеннай акругі[1].

З 1935 года — камандуючы войскамі Маскоўскай ваеннай акругі[1].

З чэрвеня 1937 года па студзень 1938 — камандуючы войскамі Беларускай ваеннай акругі[1].

11 чэрвеня 1937 года прымаў удзел у судзе над Тухачэўскім і інш. З 1937 Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР[1]. Член ЦВК СССР[1].

Вельмі неасцярожна павёў сябе Бялоў на пасяджэнні Ваеннага савета пры наркаме абароны 21 лістапада 1937. Камандарм не пабаяўся заявіць, што «чыстка» камсастава ўсіх ступеняў пацягнула за сабой перапынак у баявой і палітычнай падрыхтоўцы войскаў. "… Было шмат перастраховачных уяўленняў, было шмат чутак, — заявіў Іван Панфіловіч, — калі людзі зводзілі рахункі, калі прымалі за ворага не таго, каго трэба. Людзі, якіх ні ў партыйным, ні ў іншым парадку не ацэньвалі з дрэннага боку, бяруцца органамі НКВД ".

7 студзеня 1938 года арыштаваны. Расстраляны 29 чэрвеня 1938 года.

І. П. Бялоў быў рэабілітаваны 26 лістапада 1955 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Белов Иван Панфилович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 51. — 737 с.
  2. цяпер Чарапавецкі раён, Валагодская вобласць

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]