Іван Платонавіч Крэнь
Іван Платонавіч Крэнь | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лістапада 1936 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 4 мая 2014 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Платон Андрэевіч Крэнь |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар |
Іван Платонавіч Крэнь (25 лістапада 1936, Ярашова, цяпер в. Кузявічы, Баранавіцкі раён — 4 мая 2014, Гродна) — беларускі гісторык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут (1959). У 1959—1967 працаваў настаўнікам. З 1967 у Гродзенскім педагагічным інстытуце (з 1978 універсітэце) — старшы выкладчык, дацэнт, з 1990 загадчык кафедры гісторыі Беларусі, з 1995 дэкан факультэта гісторыі і культуры. Кандыдат гістарычных навук (1981), прафесар (1991).
Напрамкі навуковай дзейнасці: дзейнасць грамадскіх арганізацый (прафсаюзаў і інш.), гісторыя населеных пунктаў Гродзеншчыны, гістарычнае краязнаўства. Даследуе навукова-метадычнае забеспячэнне курсаў гісторыі Беларусі і дапаможных гістарычных дысцыплін.
Памёр 4 мая 2014 г. Пахаваны 6 мая 2014 года ў Гродне.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 79.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Іван Крэнь: вядомы і невядомы Архівавана 12 мая 2015. — t-styl.info, 12 траўня 2014
- Нарадзіліся 25 лістапада
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (1920—1940)
- Памерлі 4 мая
- Памерлі ў 2014 годзе
- Памерлі ў Гродне
- Пахаваныя ў Гродне
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
- Гісторыкі Беларусі
- Дэканы ГрДУ імя Янкі Купалы