Перайсці да зместу

Іван Пракопавіч Гаманкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Пракопавіч Гаманкоў
Дата нараджэння 27 лютага 1919(1919-02-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лістапада 1980(1980-11-08) (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў пяхота
Гады службы 19381945
Званне
Капітан
Капітан
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Іван Пракопавіч Гаманкоў (27 лютага 1919, в. Яўкіна, Шумяцкі раён, Смаленская вобласць — 8 лістапада 1980, г. Масква) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945)[1].

Іван Гаманкоў нарадзіўся 27 лютага 1919 года ў весцы Яўкіна (цяпер — Шумяцкі раён Смаленскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1937 годзе скончыў Канстанцінаўскі шкляны тэхнікум у Данецкай вобласці, пасля чаго працаваў у Арцёмаўску на шкляным заводзе. У 1938 годзе Гаманкоў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1939 годзе ён скончыў Маскоўскае вучылішча пагранвойскаў. З першага дня Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах[1]. Са снежня 1941 па верасень 1943 года ваяваў у партызанскім атрадзе на радзіме[1]. За час вайны два разы прызнаваўся загінулым, абодва разы яго родным прыходзілі пахаванкі. Да красавіка 1945 года капітан Іван Гаманкоў камандаваў ротай 986-га стралковага палка 230-й стралковай дывізіі 5-й ударнай арміі 1-га Беларускага фронту[1]. Вызначыўся ў час штурму Берліна[2].

24 красавіка 1945 года Гаманкоў разам са сваёй ротай пераправіўся праз Шпрэе, захапіў на процілеглым беразе апорны пункт і адбіў некалькі варожых контратак[1]. У тым баі ротай было знішчана 12 артылерыйскіх гармат, 5 кулямётаў, 3 мінамёты, а таксама больш за 120 салдат і афіцэраў праціўніка. Гаманкоў  атрымаў раненне, але поля бою не пакінуў, працягваючы кіраваць дзеяннямі роты[1][2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 мая 1945 года «за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях за Берлін» капітан Іван Гаманкоў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 8774[2].

Пасля заканчэння вайны Гаманкоў быў звольнены ў запас. У 1951 годзе ён скончыў Вышэйшую школу прафсаюзнага руху. Пражываў у Маскве, знаходзіўся на прафсаюзнай і гаспадарчай рабоце[1]. Памер 8 лістапада 1980 года, пахаваны на Міцінскіх могілках Масквы[2].

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалеў[2].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Гоманков Иван Прокофьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157. — 737 с.
  2. а б в г д Іван Пракопавіч Гаманкоў на сайце «Героі краіны»
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Герои тревожных рассветов. Киев, 1978.