Шумяцкі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шумяцкі раён
Шумячский район
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Уваходзіць у Смаленскую вобласць
Уключае 8 муніцыпальных утварэнняў
Адміністрацыйны цэнтр пгт Шумячы
Дата ўтварэння 1929
Кіраўнік муніцыпальнага ўтварэння Долусаў Леанід Міхайлавіч
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Буфістаў Яўген Дзмітрыевіч
Насельніцтва (2018) 9 375
Шчыльнасць 6,85 чал./км²
Нацыянальны склад Рускія, Беларусы
Плошча 1367,71[1] км²
(20-е месца)
Шумяцкі раён на карце
Тэлефонны код 48133
Код аўтам. нумароў 67
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Шумяцкі раён на Вікісховішчы

Шумяцкі раён (руск.: Шумячский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Смаленскай вобласці Расіі.

Адміністрацыйны цэнтар — гарадскі пасёлак Шумячы.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча раёна — 1367,71 км².

Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным усходзе з Пачынкаўскім, на паўночным захадзе з Хіславіцкім, на поўдні з Ершыцкім, на ўсходзе з Рослаўльскім раёнамі Смаленскай вобласці. На захадзе раён мяжуе з Беларуссю.

Раён размяшчаецца Асцёрскай і Іпуцкай раўнінах. Глебы ў раёне дзярнова-сярэдне- і слабападзолістыя. Лясы займаюць 40,6 % тэрыторыі, галоўным чынам хваёвыя.

Буйныя рэкі: Асцёр, Сож, Шумячка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню ўтвораны ў 1929 годзе з частак тэрыторый Клімавіцкага і Мсціслаўскага паветаў Магілёўскай губерні і Рослаўскага павета Смаленскай губерні.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць насельніцтва — 13 580 чал., у тым ліку сельскага 9010 чал. (2007).

Беларуская дыяспара[правіць | правіць зыходнік]

У раёне з 2016 года дзейнічае філіял грамадскай арганізацыі нацыянальнай-культурнай аўтаноміі беларусаў, старшыня якой Леанід Міхайлавіч Долусаў.

Муніцыпальныя-тэрытарыяльнае падзел[правіць | правіць зыходнік]

З 2006 года ў Шумяцкім раёне 140 населеных пунктаў у складзе аднаго гарадскога і сямі сельскіх паселішчаў:

Гарадское і сельскія паселішчы Адміністрацыйны цэнтр Колькасць
населеных
пунктаў
Насельніцтва Плошча,
км²
1 Шумяцкае гарадское паселішча пгт Шумячы 1 3817 7,31[1]
2 Надзейкавіцкае сельскае паселішча вёска Надзейкавічы 20 500 207,30[1]
3 Азёрнае сельскае паселішча вёска Азёрная 37 945 217,14[1]
4 Першамайскае сельскае паселішча сяло Першамайскі 13 1702 279,49[1]
5 Панятоўскае сельскае паселішча станцыя Панятоўка 17 708 139,44[1]
6 Рускоўскае сельскае паселішча сяло Руское 21 670 136,09[1]
7 Снегіроўскае сельскае паселішча вёска Снегіроўка 22 714 233,00[1]
8 Студзянецкае сельскае паселішча вёска Студзянец 9 319 149,85[1]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У раёне маюцца радовішчы лёгкоплавких глін катэгорыі «А» для выпуску цэглы маркі 150—200, выпрацоўка пры вырабе 15 млн шт. у год — праз 70 гадоў.

Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі і зерневодстве, ільнаводстве, вырошчванні бульбы. Прамысловасць: Першамайскі шкляны завод (заснаваны ў 1879 годзе), ільнозавод, спіртзавод, хлебакамбінат.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Культавыя славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • У вёсцы Дубавіцы паўразбураная царква канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, стылізаваная пад XVIII стагоддзе.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Аўтадарога А130 «Масква-Варшава» (Варшаўская шаша). Чыгунка Рослаўль — Магілёў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]