Іван Пятровіч Віталі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Пятровіч Віталі
Фатаграфія
Партрэт Віталі пэндзля В. Трапініна
Дата нараджэння: 1794[1][2][3]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1855[1][2]
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: скульптар, архітэктар
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Джавані Віталі, больш вядомы як Іван Пятровіч Віталі (1794, Пецярбург — 1855, Пецярбург) — рускі скульптар італьянскага паходжання, манументаліст, партрэтыст і педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джавані Віталі нарадзіўся ў 1794 г. у Пецярбургу, у сям’і італьянскага скульптара-фармоўшчыка П’етра Віталі. Вучыўся выяўленчаму мастацтву ў бацькі. Затым з 1806 па 1818 г. займаўся ў якасці вольнапрыходнага вучня ў пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Італьянец паводле паходжання, ён выхаваннем, мовай, сюжэтам сваіх твораў належаў Расіі. Не атрымаўшы сістэматычнай адукацыі, ён вучыўся ў скульптара Трыркорні(руск.) бел. і І. Ц. Цімафеева, вучня Мартаса.

З 1818 жыў у Маскве, працуючы ва ўласнай майстэрні. Поўнай сталасці сваёй здольнасці Віталі дасягнуў у 1830 гады, калі за бюст Карла Брулова атрымаў званне свабоднага мастака, а ў 1840 годзе — акадэміка.

Жонка скульптара Адэлаіда Восіпаўна Віталі, акварэль П. Ф. Сакалова(руск.) бел., 1838

У канцы 1830 гадоў Віталі, падчас сваёй паездкі ў Італію, пазнаёміўся з маладой сялянскай дзяўчынай, якая стала яго жонкай.

У 1841 вярнуўся ў Санкт-Пецярбург, а з 1842 — прафесар пецярбургскай Акадэміі мастацтваў.

Віталі сканаў у Пецярбургу 5(17) ліпеня 1855 г. Пахаваны на Некропалі майстроў мастацтваў(руск.) бел. Аляксандра-Неўскай лаўры ў Санкт-Пецярбургу.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Венера. 1852 г. Рускі Музей

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Ivan Vitali // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Ivan Petrovich Vitali // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Giovanni or Ivan Petrovich Vitali // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3 Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]