Ісакіеўскі сабор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны сабор
Ісакіеўскі сабор
Сабор прападобнага Ісакія Далмацкага
Ісакіеўскі сабор на заходзе
Ісакіеўскі сабор на заходзе
59°56′03,44″ пн. ш. 30°18′24″ у. д.HGЯO
Краіна Расія
Горад г. Санкт-Пецярбург, Ісакіеўская плошча(руск.) бел.
Канфесія Праваслаўе
Епархія Санкт-Пецярбургская(руск.) бел.
Тып будынка Сабор, храм
Архітэктурны стыль Позні класіцызм
Аўтар праекта А. Манферан
Архітэктар Агюст Манферан
Першае згадванне 1818
Дата заснавання 1858
Будаўніцтва 18191858 гады.
Рэліквіі і святыні Шанаваны спіс Ціхвінскай іконы Маці Божай(руск.) бел..
Статус Герб Расіі Аб'ект культурнай спадчыны РФ № 7810033000№ 7810033000
Стан Працуе
Сайт Афіцыйны сайт

Ісакіеўскі сабор (Санкт-Пецярбург)
Ісакіеўскі сабор
Ісакіеўскі сабор

Ісакіеўскі сабо́р (афіцыйная назва: сабор прэпадобнага Ісакія Далмацкага) — самы буйны праваслаўны храм г. Санкт-Пецярбурга. Размешчаны на Ісакіеўскай плошчы(руск.) бел.. Мае статус музея; зарэгістраваны ў чэрвені 1991 года царкоўная абшчына мае магчымасць здзяйсняць набажэнства(руск.) бел. па асобых днях з дазволу дырэкцыі музея. Асвечаны ў імя прападобнага Ісакія Далмацкага(руск.) бел., ушанаванага Пятром I святога, паколькі імператар нарадзіўся ў дзень яго памяці — 30 мая па юліянскім календары.

Пабудаваны ў 18181858 гады па праекце архітэктара Агюста Манферана; будаўніцтва курыраваў імператар Мікалай I, старшынёй камісіі пабудовы быў Карл Апэрман(руск.) бел..

Урачыстае асвячэнне 30 мая (11 чэрвеня) 1858 года новага кафедральнага сабора здзейсніў мітрапаліт Наўгародскі, Санкт-Пецярбургскі, Эстляндскі і Фінляндскі(руск.) бел. Рыгор (Постнікаў)(руск.) бел..

Тварэнне Манферана — чацвёрты па ліку храм у гонар Ісакія Далмацкага, пабудаваны ў Санкт-Пецярбургу.

Вышыня — 101,5 м, унутраная плошча — больш за 4 000 м².

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая Ісакаўская царква[правіць | правіць зыходнік]

Першая Ісакаўская царква. Літаграфія з малюнка А. Манферана. 1845

Да 1706 года на Адміралцейскіх верфях працавала больш за 10 тысяч чалавек, але цэркваў, куды маглі б яны хадзіць, не было. Каб вырашыць гэтую праблему, Пётр I аддаў загад знайсці падыходнае памяшканне для будучай царквы. Быў абраны будынак вялікага чарцёжнага свірна[1], размешчанага з заходняга боку Адміралцейства на адлегласці 15-20 м ад канала (які праходзіць вакол Адміралцейства) і ў 40-50 м ад берага Нявы.

Будаўніцтва як першай, так і наступных Ісакіеўскіх цэркваў вялося за кошт казны. Першы храм быў узведзены на грошы, выдзеленыя на будаўніцтва Адміралцейства пад кіраўніцтвам графа Ф. М. Апраксіна[прыбраць шаблон], для ўзвядзення шпіля царквы быў запрошаны галандскі архітэктар Х. ван Болас(руск.) бел..

Першы драўляны храм, названы Ісакіеўскай царквой, быў асвечаны ў 1707 годзе. Яго прастата тыповая для першых пабудоў Пецярбурга пятроўскага перыяду. Гэта быў зруб з круглага бярвення даўжынёй да 18 м, шырынёй 9 м і вышынёй да даху 4-4,5 м. Знешнія сцены былі абабіты гарызантальнымі дошкамі шырынёй да 20 см. Каб забяспечыць добры сход снегу і дажджу, дах меў вугал нахілу не менш за 45 градусаў. Яго таксама зрабілі драўляным і пакрылі воданепранікальным воска-бітумным саставам чорна-карычневага колеру, якім тады смалілі дно караблёў.

У 1709 годзе Пётр I распарадзіўся аб правядзенні рэстаўрацыйных работ у царкве. Гэта рашэнне было абумоўлена жаданнем палепшыць выгляд самой царквы, а таксама вырашыць шэраг праблем, якія ўзніклі па ходзе эксплуатацыі (адзначалася, што ў царкве стала сыра і холадна, што прыводзіла да разбурэння драўляных канструкцый).

Гэтая сціплая царква гуляла ролю адной з галоўных у горадзе, тут 19 лютага (1 сакавіка) 1712 года пабраліся шлюбам Пётр I і Кацярына Аляксееўна. У паходным журнале ёсць запіс за гэты дзень:

У новым годзе, які ўжо не даваў чакання нягод, Пётр I абвянчаўся з Кацярынай Аляксееўнай 19-га, у аўторак, на ўсяедным тыдні. Вянчанне яго вялікасці здзейснена раніцай у Ісакіеўскім саборы. У 10 гадзін раніцы высокашлюбныя пры залпах з бастыёнаў Петрапаўлаўскай і Адміралцейскай крэпасцяў уступілі ў свой ​​зімовы дом[2].

З 1723 года, па імператарскім указе, толькі ў Ісакіеўскім храме маглі прыносіць прысягу маракі Балтыйскага флоту і служачыя Адміралцейства.

Другая Ісакіеўская царква[правіць | правіць зыходнік]

Другая Ісакіеўская царква, у камені, была закладзена ў 1717 годзе, паколькі першая да таго часу ўжо абвятшала. 6 (17) жніўня 1717 года Пётр I уласнаручна заклаў першы камень у падмурак новай царквы ў імя Ісака Далмацкага. Другая Ісакіеўская царква будавалася ў стылі «пятроўскага барока(руск.) бел.» па праекце бачнага дойліда пятроўскай эпохі Георг Іаган Матарнові(руск.) бел., які знаходзіўся на службе ў Пецярбургу з 1714. Пасля яго скону ў 1721 годзе будаўніцтва ўзначаліў М. Ф. Гербель. Да гэтага часу ўжо былі выкананы падмуркі. Захавалася данясенне ў канцылярыю ад будынкаў(руск.) бел. каменных спраў майстра Якава Неўпакоева: «Па смерці архітэктара Матарнові даручана кіраўніцтва пабудовы архітэктару Гербелю, які не паказвае, што рабіць, і ў будоўлі прыпынак»[3]. Гербель узвёў царкоўныя скляпенні, але, пасля таго, як яны з-за няўдалых праектных рашэнняў трэснулі, кіраўніцтва будаўніцтвам было перададзена Гаэтана Кіяверы[4]. Царкву дабудоўваў каменных спраў майстар Якаў Неўпакоеў[5]. Завяршалі аздабленне спачатку Кіяверы (1725—1726), а потым Міхаіл Зямцоў(руск.) бел. (1728)[6].

Царква, пабудаваная ў 1727 годзе, была трохнефнай, з бакавымі прытворамі і, упершыню ў Расіі, мела ў плане форму лацінскага крыжа(руск.) бел.[6]. Тынковыя фасады былі амаль пазбаўленыя дэкору, бакавыя прытворы чляніліся пілястрамі з капітэлямі, іх франтоны ўпрыгожвалі карнізы лаканічнага профілю. Сцены бакавых фасадаў чляніліся падвойнымі лапаткамі у чвэрць цэглы, размешчанымі паміж арачнымі вокнамі. Вокны былі зашклёныя люстраным Ямбургскім шклом — мясцовы завод працаваў з тых часоў, калі гэтыя землі належалі Швецыі. Пад вокнамі, гэтак жа, як і пад вокнамі Кунсткамеры і палаца царыцы Праскоўі Фёдараўны(руск.) бел., Гербель зладзіў нішы. Апсіда, прытворы, бакавыя нефы мелі скляпеністыя цагляныя перакрыцці(руск.) бел.. «Васьмерык на чацверыку(руск.) бел.», пастаўлены на перакрыжаванні скляпенняў, вянчаў васьмігранны купал з зоркай. Шпіль на званіцы і купал былі пабудаваныя па праекце ван Болеса ў 1724 годзе. Вальмавы дах з гарызантальным заломам быў пакрыты жалезам па цёсу(руск.) бел.. Даўжыня ў плане складала 28 сажняў (60,5 м). Шырыня ад паўднёвых дзвярэй да паўночных — 15 сажняў (32,4 м), у іншых месцах — 9,5 сажняў (20,5 м)[7].

Па абліччы яна нагадвала Петрапаўлаўскі сабор[8]. Гэта падабенства яшчэ больш узмацнялася дзякуючы стройнай званіцы з гадзіннікам-курантамі, прывезеным Пятром I з Амстэрдама разам з гадзіннікам для Петрапаўлаўскага сабора. Вышыня шпіля званіцы амаль роўная вышыні шпіля вежы Адміралцейства.

Званіца мела ў вышыню 12 сажань і 2 аршына (27.4 м), шпіль — 6 сажань (13 м)[7]. Купал і шпіль званіцы былі ўвянчаныя меднымі пазалочанымі крыжамі вышынёй у 7 футаў 8 цаляў і шырынёй 5 футаў. Скляпенні царквы былі драўляныя. Фасады паміж вокнаў былі ўпрыгожаны пілястрамі[9].

І. П. Зарудны(руск.) бел. для царквы быў зроблены разьбяны пазалочаны іканастас, падобны іканастасу ў Петрапаўлаўскім саборы[10].

Царква была пабудавана на беразе Нявы, там, дзе цяпер стаіць Медны коннік. Месца было абрана відавочна няўдала, вада, размываючы бераг, уздзейнічала на падмурак, руйнуючы мур. Да таго ж у маі 1735 года ўдар маланкі выклікаў пажар ў царкве і яна сур’ёзна пацярпела[11].

Зноскі

  1. В. Серафимов, М. Фомин Описание Исаакиевского собора в С-Петербурге, составленное по официальным документам — СПб., 1865. — С. 2.
  2. Г. П. Бутиков, Г. А. Хвостова Исаакиевский собор — Л.: Лениздат, 1974. — С. 8.
  3. РГИА(руск.) бел.. Ф. 467. Оп. 1, Ч. I. Кн. 7б. Д. 317, 09.1720.
  4. Ротач, Чеканова, 1990
  5. Бутиков, Хвостова, 1974, с. 10
  6. 6,0 6,1 Морозова, 2004
  7. 7,0 7,1 Серафимов, Фомин, 1865, с. 3
  8. Толмачёва, 2004
  9. В. Серафимов, М. Фомин Описание Исаакиевского собора в С-Петербурге, составленное по официальным документам — СПб., 1865. — С. 3.
  10. Г. П. Бутиков, Г. А. Хвостова Исаакиевский собор — Л.: Лениздат, 1974. — С. 11.
  11. Г. П. Бутиков, Г. А. Хвостова Исаакиевский собор — Л.: Лениздат, 1974. — С. 11—12.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ісакіеўскі сабор // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 7. Мінск, 1998. С. 328

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]