Перайсці да зместу

Іван Пятровіч Пратасевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Пятровіч Пратасевіч
Дата нараджэння 1 мая 1940(1940-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 студзеня 1990(1990-01-30) (49 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1985)
Альма-матар

Іван Пятровіч Пратасевіч (1 мая 1940, в. Бездзеж, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць — 30 студзеня 1990) — беларускі ўрач-анатом. Доктар медыцынскіх навук (1985), прафесар (1985).

Скончыў Брэсцкае медыцынскае вучылішча (1957), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1964).

Працаваў у Брэсцкай раённай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі (1957—1958), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1964, лячэбны факультэт, кафедра аперацыйнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі, прафесар, у 1980—1990 — загадчык кафедры, з 1987 — дэкан факультэта).

Навуковыя інтарэсы: эксперыментальнае даследаванне сегментарнай рэзекцыі печані; анатомія падстраўнікавай залозы; мікрахірургічная карэкцыя паталогіі падстраўнікавай залозы сасудзістага генезу.

  • Анатомия артерий поджелудочной железы с целью их микрохирургической коррекции : автореферат диcсертации … доктора медицинских наук : 14.00.02 / Протасевич Иван Петрович. — Москва, 1983.
  • Анатомо-экспериментальное обоснование резекций печени : автореферат диcсертации … кандидата медицинских наук / И. П. Протасевич. — Москва, 1968.
  • Протасевич Иван Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2015. — Т. 4 : Гродненская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 273.
  • Протасевич Иван Петрович // Анатомы Беларуси / П. И. Лобко. — Минск, 2003. — С. 33—34.
  • Протасевич Иван Петрович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 331.
  • Пратасевіч Іван Пятровіч // Памяць : Драгічынскі раён. — Мінск, 1997. — С. 433.
  • Памяти учителя (к 70-летию со дня рождения И. П. Протасевича) / И. Г. Жук, Е. С. Околокулак. П. М. Ложко // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. — 2010. — № 2 . — C. 181—182.