Іван Раманавіч Перагуд
Іван Раманавіч Перагуд | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2009 |
Бацька | Раман Пятровіч |
Маці | Анастасія Самуйлаўна |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
Іван Раманавіч Перагуд (1911, в. Дубнякі Рэчыцкага павета Мінскай губерні — 2009) — беларускі паэт.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся у 1911 годзе ў вёсцы Дубняках Гомельскай вобласці ў сям’і Рамана Пятровіча і Анастасіі Самуйлаўны Перагуд, Іван — найстарэйшы сярод пяці дзяцей — Лізаветы, Міхаіла, Анастасіі, Мікалая. Паэтавага бацьку арыштавалі за тое, што нехта заявіў, што ён чытае Біблію.
Сам Іван вельмі любіў у юнацтве матэматыку. Давялося папрацаваць яму і ў рыбгасе, і на бетонным заводзе да вайны, вучыўся ў тапаграфічнай школе, вельмі любіў у Мінску хадзіць у кіно, тэатры, паступіў на курсы камсамольскіх журналістаў пры рэдакцыі газеты «Чырвонай змены». Прайшоў Вялікую Айчынную вайну.
У апошнія гады жыцця меў праблемы са зрокам. Памёр у 2009 годзе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Іван Раманавіч, колішні муляр былога камбіната будматэрыялаў, меў паэтычны дар. З’яўляецца аўтарам некалькіх паэтычных зборнікаў. Вершы Івана Раманавіча лёгка кладуцца на музыку. Гэтыя песні спявае Клімавіцкі народны хор. Некаторыя з іх уключаныя ў рэпертуар рэспубліканскага хору і змешчаныя ў зборніку «Найбольш папулярныя мелодыі народа Беларусі».
Неаднаразова творы паэта друкаваліся на старонках рэспубліканскіх, абласных перыядычных выданняў. Асабліва часта вершы Івана Перагуда можна было спаткаць у «Роднай ніве».
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Хараство: [ Вершы]. — Магілёў, 1996. — 34 с.
- За усіх, хто шчыруе: [ Верш ] // Родная ніва. — 2000. — 2 жніўня.- С.3.
- Зберажыце зямлю: [ Верш ] // Родная ніва. -1999. -22 верасня. -С. 4.
- Космас:[ Верш ] // Родная ніва. — 1998. — 11 красавіка. — С.2.
- Мая святыня; Крынічанька; Рэха; Спрут; Мая малітва; Край сяла: [ Вершы] // Родная ніва. — 2001. — 17 кастрычніка. — С.3.
- Наша роднае жніво; Не гаруйце:[ Вершы] // Родная ніва. — 1999. — 22 верасня. — С. 4.
- Самотны верш // Родная ніва. — 2000. — 23 жніўня. — С. 3.
- Успомні: [ Верш ] // Родная ніва. — 2000. — 7 сакавіка. -С.4.
- Эх, дзяўчына, эх маліна: [ Верш ] // Родная ніва. — 2000. -15 сакавіка. — С. 3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Перагуд Iван Раманавiч Архівавана 5 лютага 2021.