Іван Рыгоравіч Махота

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Рыгоравіч Махота
Дата нараджэння 9 ліпеня 1918(1918-07-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 кастрычніка 1943(1943-10-21) (25 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў бранятанкавыя войскі
Гады службы 19391943
Званне
Старшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Іван Рыгоравіч Махота (19181943) — старшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Биография[правіць | правіць зыходнік]

Іван Махота нарадзіўся 9 ліпеня 1918 года ў вёсцы Папаснае (цяпер — Навамаскоўскі раён Днепрапятроўскай вобласці Украіны). Скончыў рабфак. У 1939 годзе Махота быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1941 годзе ён скончыў Саратаўскае танкавае вучылішча. З сакавіка 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

Да кастрычніка 1943 года старшы лейтэнант Іван Махота камандаваў танкавай ротай 257-га танкавага батальёна 108-й танкавай брыгады 9-га танкавага корпуса 65-й арміі Беларускага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Гомельскай вобласці Беларускай ССР. 20-21 кастрычніка 1943 года экіпаж Махоты, ведучы баі за пашырэнне плацдарма на заходнім беразе Дняпра, знішчыў 3 артылерыйскіх батарэі, 8 кулямётаў, 10 павозак, каля 200 салдат і афіцэраў праціўніка, прыняў актыўны ўдзел у вызваленні шэрагу вёсак Лоеўскага раёна. 21 кастрычніка 1943 года ў баі танк Махоты быў падбіты. На падпаленай машыне экіпаж паспеў знішчыць яшчэ адну артылерыйскую батарэю, жыўцом сгарэўшы у танку. Першапачаткова быў пахаваны ў вёсцы Страдубка Лоеўскага раёна, пазней перапахаваны ў вёсцы Чаплін таго ж раёна[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі», старшы лейтэнант Іван Махота пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Быў таксама узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 2-й ступені і Чырвонай Зоркі[1].

У гонар Махоты названая вуліца ў яго роднай вёсцы[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • И генерал, и рядовой. Днепропетровск: Промiнь, 1983.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.