Іван Станіслававіч Маркевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Станіслававіч Маркевіч

Нараджэнне 24 ліпеня 1966(1966-07-24) (56 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі» юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Іван Станіслававіч Маркевіч (нар. 24 ліпеня 1966, в. Мякішы, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Аграномія», Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне».

Працаваў старшым аграномам калгаса «Беларусь» Гродзенскага раёна, галоўным аграномам калгаса «Кароткіна» Шумілінскага раёна, дырэктарам саўгаса «Ульскі» Шумілінскага раёна, старшынёй калгаса імя Суворава Валожынскага раёна, першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй Валожынскага райвыканкама, кіраўніком спраў Мінскага аблвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

18 верасня 2018 года прызначаны намеснікам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі