Іван Сяргеевіч Квітко

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Іван Сяргеевіч Квітко
Дата нараджэння 29 снежня 1915(1915-12-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 сакавіка 1981(1981-03-30) (65 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі

Іван Сяргеевіч Квітко (29 снежня 1915, с. Пясчанае, Старабільскі раён, Луганская вобласць — 30 сакавіка 1981) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Харкаўскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва ў 1941 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1943 года.

Працаваў начальнікам аддзела па справах будаўніцтва і архітэктуры Мінаблвыканкама, галоўным архітэктарам праектаў у Белдзяржпраекце, намеснік начальніка аддзела сельскага будаўніцтва Дзяржбуда БССР.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты забудовы Цэнтральнай (1949) і Прывакзальнай плошчы (1955) у Барысаве, цэнтра калгаса «Новы побыт» Мінскага раёна (1960), генплан Старобіна (1965).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]