Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт гарадской гаспадаркі імя А. М. Бекетава
Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт гарадской гаспадаркі імя А. М. Бекетава | |
---|---|
Харківський національний університет міського господарства імені О. М. Бекетова | |
Арыгінальная назва | Харківський національний університет міського господарства імені О. М. Бекетова |
Міжнародная назва | O. M. Beketov Kharkiv National University of Urban Economy |
Заснаваны | 1922 |
Тып | профільная ВНУ |
Рэктар | Volodymyr Babayev[d] |
Студэнты | 20 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Харкаў |
Сайт | kname.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт гарадской гаспадаркі імя А. М. Бекетава (укр.: Харківський національний університет міського господарства імені О. М. Бекетова) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Навучальная ўстанова заснавана ў 1922 годзе як Усеўкраінскі тэхнікум камунальнай гаспадаркі. З 1924 года — факультэт камунальнай гаспадаркі вячэрняга працоўнага тэхнікума народнай гаспадаркі, з 1929 года — камунальны факультэт Харкаўскага інстытута народнай гаспадаркі. З 1930 года — Харкаўскі інстытут камунальнай гаспадаркі, а з 1935 — Харкаўскі навучальны камбінат камунальнай гаспадаркі, у складзе якога — Харкаўскі інстытут камунальнай гаспадаркі і Тэхнікум зялёнага будаўніцтва. У 1938 годзе перайменаваны ў Харкаўскі інстытут камунальнага будаўніцтва, а ў 1939 — у Харкаўскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва. У 1941 годзе быў ліквідаваны камбінат, Харкаўскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва і Тэхнікум зялёнага будаўніцтва былі выдзелены ў асобныя навучальныя ўстановы. У 1989 годзе Харкаўскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва перайменаваны ў Харкаўскі інстытут інжынераў гарадской гаспадаркі, у 1994 годзе — у Харкаўскую дзяржаўную акадэмію гарадскога гаспадаркі. З 2003 года акадэмія атрымала статус нацыянальнай, а з 2013 — нацыянальнага ўніверсітэта. 25 красавіка 2013 года ўніверсітэту нададзена імя А. М. Бекетава.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут эканомікі і менеджменту
- Інстытут энергетычнай, інфармацыйнай і транспартнай інфраструктуры [1]
- Кафедра аўтаматызацыі і камп’ютарна-інтэграваных тэхналогій [2]
- Інстытут падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі
- Факультэт архітэктуры і дызайну
- Будаўнічы факультэт
- Факультэт інжынерных сетак і экалогіі гарадоў
- Факультэт па рабоце з замежнымі студэнтамі