Івянецкае паўстанне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Івянецкае паўстанне
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
Дата 19 чэрвеня 1943
Месца Івянец
Вынік Перамога палякаў
Праціўнікі
Польшча Армія Краёва Германія Трэці Рэйх
Камандуючыя
Каспер Мілашэўскі
Валенты Пархімовіч
Альгерд Война
Карл Кэвіл
Сілы бакоў
каля 160 салдатаў ад 600 да 700 паліцэйскіх, салдатаў і служачых
Страты
3 забітых
6-11 параненых
40-150 забітых
100-200 дезэртыраў

Івянецкае паўстанне — баявая аперацыя, якая адбылася 19 чэрвеня 1943 года пры ўдзеле Польскага партызанскага атрада з Цэнтра АК Стоўбцы ў выніку якой было здабытае мястэчка Івянец і разбіты нямецкі гарнізон, які месціўся там.

Атака на Івянец праводзілася з мэтай вызвалення арыштаваных кіраўнікоў мясцовай канспірацыйнай сеткі, і таксама з мэтай апярэджвання аналагічнай савецкай аперацыі. Коштам невялікіх страт польскія партызаны на 18 гадзін захапілі мястэчка, вызвалілі ўсіх арыштаваных, і таксама знішчылі ад 40 да 150 немцаў і калабарацыяністаў. Была таксама здабытая вялікая колькасць зброі, амуніцыі, жывёл, інвентару і іншых рэчаў. Ад 100 да 200 супрацоўнікаў Беларускай дапаможнай паліцыі добраахвотна перайшлі на бок польскага атраду. Захоп Івянца быў адной з самых масштабных узброеных аперацый у гісторыі дзейнасці Арміі Краёвай.

У адказ за панесенае паражэнне, немцы знішчылі каля 150 жыхароў Івянца. Акрамя таго, летам 1943 года ў Налібоцкай пушчы была праведзена антыпартызанская аперацыя, вядомая пад кодавай назвай «Герман».

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Пасля разгрому Польшчы ў 1939 годзе Стаўбцоўскі павет разам з астатнімі землямі Заходняй Беларусі апынуліся пад уладай СССР. У сваю чаргу, пасля нападзення Германіі на СССР у чэрвені 1941 года тэрыторыя павета была ўключана ў склад Рэйхскамісарыята Остланд. Акупанты, пры падтрымцы беларускіх калабарацыяністаў знішчылі большасць мясцовых яўрэяў і распачалі бязлітасны тэрор супраць мясцовага польскага насельніцтва[1]. У той жа час бязмежная Налібоцкая пушча стала прытулкам для чырвонаармейцаў, якім удалося пазбегнуць нямецкага палону і для яўрэяў, якія ўцяклі з навакольных гета[2]. На мяжы 1942/43 гадоў, пераброшаныя з-за лініі фронту савецкія афіцэры і камісары прыступілі да трансфармацыі гэтых разрозненых груп у рэгулярныя партызанскія атрады[3].

Неўзабаве пасля пачатку нямецкай акупацыі, на тэрыторыі даваеннага Навгрудскага ваяводства пачалі стварацца структуры Саюза узброенай барацьбы (пераіменаванага ў лютым 1942 года ў Армію Краёву). Ужо ў лістападзе 1941 года камандаванне Навагрудскай акругі СУБ/АК прызначыла падпаручыка Аляксандра Варакомскага (мянушка «Швір») на пасаду каменданта Стаўбцоўскай акругі (крыптонім «Слуп»)[4]. «Швір» хутка увайшоў у кантакт з афіцэрамі і унтэр-афіцэрамі Войска Польскага. Яго блізкім паплечнікам стаў, у прыватнасці, Каспер Мілашэўскі (мянушка «Левальд») адзін з лідэраў польскай грамадскасці, які пры гэтым карыстаўся адносным даверам савецкіх партызан[5].

Першапачаткова, дзейнасць акругі «Слуп» была засяроджана на назапашванні зброі і боепрыпасаў, а таксама пранікненню ў структуру мясцовай паліцыі і адміністрацыі[6]. Ідэя стварэння польскага партызанскага атрада не знайшла на тот момант падтрымкі Галоўнага Камандавання АК, якое вырашыла абмяжоўваць дзеянні ўзброеных сіл да пачатку ўсеагульнага паўстання[7]. Толькі такія фактары, як рост колькасці выкрытых прыхільнікаў і вярбоўка польскай моладзі ў шэрагі савецкага партызанскага руху паўплывалі на змяненне пазіцыі камандавання акругі. Штуршком да арганізацыі польскага партызанскага атрада стала, у прыватнасці, масавае забойства жыхароў вёскі Налібокі, праведзеная савецкімі партызанамі ў ноч на 8 мая 1943 года[8][9][10].

3 чэрвеня 1943 года ў маёнтку Куль, у глыбі Налібоцкай пушчы адбылася першая вярбоўка ў шэрагі польскага атрада. У гэты дзень там зарэгістраваліся 44 добраахвотніка, якія сталі асновай для Стаўбцоўскай групоўкі Арміі Краёвай. Мясцовае кіраўніцтва Арміі Краёвай першапачаткова меркавала, што на чале атраду стане падпаручнік Вітальд Пяльчыньскі (мянушка «Дзвіг»)[11], але ўжо ў першы дзень ён быў паранены ў выніку выпадковага выбуху гранаты. У гэтых умовах, камандаванне атрадам прыняў паручык «Левальд»[12]. Навіны аб стварэнні польскага атрада хутка разышліся сярод мясцовага насельніцтва. Нягледзячы на тое, што партызаны прымалі ў свае шэрагі толькі ўзброеных і абмундзіраваных добраахвотнікаў, на працягу 10 дзён колькасць байцоў атрада павялічылася да 130. Неўзабаве да атраду далучылася яшчэ некалькі дзясяткаў добраахвотнікаў-кавлерыстаў на чале з харунжым Здзіславам Нуркевічам (мянушка «Ноч»), дзякуючы чаму стала магчымым стварэнне коннага патруля[13].

У Налібоцкай пушчы знаходзілася шматтысяная групоўка савецкіх партызанаў, і такім чынам, не жадаючы канфліктаваць з ненеадзейным саюзнікам, паручык «Левальд» скрываў сваю прыналежнасць да Арміі Краёвай, эфектыўна пераконваючы партызанскае камандаванне, што стварэнне атрада адбылося выключна па ініцыятыве мясцовага польскага насельніцтва. З дазволу камандавання акругі, «Левальд», з тактычнага пункту гледжання, фармальна падпарадкоўваўся савецкаму камандаванню. Ён таксама прыняў шэраг іншых далёка ідучых рашэнняў не маючы, аднак, намеру рэалізоўваць іх на практыцы[nb 1][15] Па ўзгадненню з савецкім камандаваннем атраду была прысвоена назва «Польскі партызанскі атрад імя Тадэвуша Касцюшкі». Акрамя таго быў узгоднены падзел Налібоцкай пушчы на польскі і савецкі сектары і таксама ўзгоднена, што польскія і савецкія партызаны будуць дзейнічаць адпаведна з заходняга і ўсходняга боку мяжы 1939 года[16].

Атака на Івянец[правіць | правіць зыходнік]

Падрыхтоўка[правіць | правіць зыходнік]

Неўзабаве пасля стварэння атрада, адбылося выкрыццё польскай падпольнай сеткі Івянца. У рукі немцаў і іх калабарацыяністаў папала ад 20[17] да 80[18] членаў і прыхільнікаў Арміі Краёвай. Арышт асабіста курыраваў суддзя Карачун са Стоўбцаў, які быў гразой мясцовага польскага насельніцтва. У ходзе праведзенай разведкі Армія Краёвая атрымала інфармацыю аб тым, што акупанты маюць намер вывесці зняволеных у Калдычоўскі і Трасцянецкі лагеры смерці. У святле гэтых дадзеных, камандаванне стаўбцоўскай акругі прыняла рашэне аб правядзенні нападу на нямецкі гарнізон Івянца[18].

У перыяд ІІ рэчы Паспалітай Івянец быў цэнтрам адной з гмін Валожынскага павету і меў каля 5 000 жыхароў. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР савецкія ўлады размясцілі ў Івянцу цэнтр новастворанага Івянецкага раёну, у склад якога ўвайшла частка зямель даваенных Стаўбцоўскага і Валожынскага паветаў. З-за таго, што такі адміністрацыйны падзел таксама захаваўся і ў перыяд нямецкай акупацыі, колькасць жыхароў горада вырасла амаль у два разы, а ў горадзе знахозіўся моцны нямецкі гарнізон[19][20]. У чэрвені 1943 года там квартараваў атрад нямецкай жандармерыі, лікам ад некалькіх дзясяткаў[21] да 100[19] супрацоўнікаў. Камандаваў ім вядомы сваёй жорсткасцю Карл Цавель[21][22]. У склад івянецкага гарнізона ўваходзіла яшчэ некалькі сотняў байцоў з беларускай дапаможнай паліцыі, а дадатковую падтрымку маглі аказаць некалькі дзясяткаў нямецкіх чыноўнікаў з мясцовага эканамічнага аддзялення. Акрамя таго, у старых казармах КАП над рэчкай Волма, размешчаных у 2 км ад горада, знаходзіліся дзве роты Люфтвафэ[19] (накіраваныя сюды на адпачынак)[21].

Пасля атрымання згоды камандавання акругі тэрмін для нападу быў прызначаны на 22 чэрвеня[19]. Але ў хуткім часе, польская разведка атрымала звесткі аб тым, што немцы прыступілі да ўмацавання сваіх аб'ектаў у горадзе. Больш за то, 19 чэрвеня немцамі было вырашана правесці масавы прызыў у Беларускі корпус самааховы і прымусовы выкуп коней для германскай арміі. Гэта стварала выдатную магчымасць узброеным партызанам непрыкметна пранікнуць у горад, і пагэтаму было прынята рашэнне перанесці акцыю на тры дні раней[23]. Польскія планы прадугледжвалі напад на Івянец як звонку, так і знутры:

  • акцыяй унутры мястэчка павінен быў кіраваць падхарунжы Альгерд Война (мянушка «Лех»), які размясціў свой камандны штаб у доме сям'і Дзяржынскіх[nb 2] Ён меў у сваім распараджэнні членаў мясцовага падполля і 60 партызан, якія таемна праніклі ў Івянец у ноч на 19 чэрвеня (у грамадзянскай вопратцы, з кароткай зброяй і гранатамі). Байцы былі падзелены на чатыры групы, якімі камандавалі: вахмістр Ян Якубоўскі (мянушка «Дэмб»), плутонавы Валяр'ян Жуховіч (псеўданім «Апоньча»), плутонавы Юзаф Недзведскі (мянушка «Шары») і плутонавы Балеслаў Навакоўскі. Іх задачай было захоп пастоў нямецкай і беларускай паліцыі, таксама захоп пошты і нямецкага эканамічнага бюро[23].
  • атрад пад камандаваннем падпаручніка Валянціна Пархімовіча (мянушка «Валдан») павінен быў атакаваць казармы над Волмай і прадухіліць магчымасць падысці на дапамогу гарнізону горада расквартыраваным там салдатам Люфтвафэ[23].
  • атрад пад камандаваннем паручніка Каспера Мілашэўскага, узброены дзвумя кулямётамі, меў задачу блакаваць дарогу, якая вяла ад казармы ў цэнтры горада[23].
  • конная разведка пад камандаваннем харунжага Здзіслава Нуркевіча павінна была прыкрываць дарогі, якія вялі да Стоўбцаў і Ракава[23].

З дакладаў савецкіх партызан, знойдзеных у беларускіх архівах, вынікала, што ў акцыі ўдзельнічала Партызанская брыгада ім. Чкалава, якая па просьбе палякаў ахоўвала дарогі, што вялі да Валожына і Ракава, Стоўбцаў..

Ход паўстання[правіць | правіць зыходнік]

Напад на Івянец пачаўся роўна апоўдні 19 чэрвеня, у абедзены час, калі пільнасць акупантаў была слабейшая[25]. Па сігналу званоў касцёла, якія білі да малітвы, байцы Арміі Краёвай перарэзалі тэлефонныя лініі, што вялі да горада, пасля чаго без асаблівых цяжкацяў захапілі будынак пошты і нямецкае эканамічнае бюро (застрэліўшы пры гэтым аднаго супрацоўніка). Партызаны знішчылі таксама мост над Волмай. Група пад камандаваннем вахмістра «Дэмба», пасля таго, як абязшкодзіла ахоўнікаў, акружыла штаб-кватэру беларускай паліцыі і заклікала яе супрацоўнікаў да капітуляцыі. Старэйшым з паліцаяў, што знаходзіліся ў той час на ўчастку, быў намеснік камандзіра, старшы сяржант Стэфан Пазнанскі, унтэр-афіцэр даваеннай Дзяржаўнай Паліцыі, і таксама член Арміі Краёвай. Па яго загадзе, паліцаі, сярод якіх пераважалі палякі, у многіх выпадках члены і прыхільнікі Арміі Краёвай — склалі зброю і пакінулі будынак. Толькі невялікая група паліцаяў, што прыбылі ў горад некалькі дзён таму з Полацку спрабавала супраціўляцца, аднак іх ліквідавалі без асаблівых цяжкасцяў[26].

Аднак, хутка захапіць участак нямецкай жандармерыі не атрымалася. Праўда, салдаты пад камандаваннем сяржанта «Апоньчы» здолелі бязшумна абясшкодзіць двух ахоўнікаў, але перастрэлка, што пачалася ў раёне казармаў беларускай паліцыі, папярэдзіла немцаў. Адзін з жандараў паспеў замкнуць дзверы і забіць гранатай капрала Яна Няджвецкага. Партызаны Ян Місачэк і Ян Брычкоўскі, знішчылі гранатамі радыёстанцыю і тэлефонную стацыю якія знаходзіліся на супраць асноўнага будынка жандармерыі. Жандары, супакоіўшыся, арганізавалі моцную абарону. Байцы Арміі Краёвай, узброеныя толькі кароткай зброяй і гранатамі, не рызыкнулі распачаць франтальны штурм. У ходзе перастрэлкі загінў адзін за партызан, а другі, падлетак 14 -ці год, атрымаў смяротную рану. Яшчэ двое байцоў атрымалі лёгкія раненні[27].

Адначасова з пачаткам бою ўнутры горада, салдаты «Валдана» напалі на казармы Люфтвафэ. Немцы хутка зразумелі, што іх атакуе невялікая колькаць праціўнікаў і супакоіўшыся перайшлі ў контратаку. Аднак, калі яны паспрабавалі перасекчы гаць на Волме, падраздзяленні «Валдана» і «Левальда» накрылі іх моцным агнём з кулямётаў. Шмат хто з салдатаў Люфтвафэ быў забіты, астанія адступілі ў казармы. Салдаты Арміі Краёвай ўзялі ў палон двух нямецкіх афіцэраў у званні капітана. Аднаго з іх, які паходзіў з Чэхаславакіі, амаль адразу расстралялі[28]. У ноч на 20 чэрвеня экіпаж казармаў яшчэ раз зрабіў спробу контратакі, але быў абстраляны з двух бакоў, нясучы пры гэтым цяжкія страты[29].

Між тым, у цэнтры Івянца, нямецкія жандары па-ранейшаму аказвалі лютае супраціўленне, верагодна, баючыся, што ў выпадку здачы ў палон іх пакараюць за папярэднія злачынствы супраць грамадзянскага насельніцтва[21]. Жадаючы заахвоціць немцаў да капітуляцыі, байцы Арміі Краёвай адправілі ў якасці парламентарыя афіцэра Люфтвафэ, захопленага падчас нападу на казармы. Жандары, аднак, адказалі агнём, забіўшы суайчынніка на месцы[30][31] (згодна з іншымі дадзенымі, афіцэр быў паранены[20][32]). Пасля двух гадзін барацьбы, вахмістру «Дэмбу» прыйшла ў галаву ідэя, абліць з дапамогай пажарнага бочкавоза і шланга будынак бензінам. Падпал участка стаў паваротным момантам сутыкнення. Амаль усе жандары загінулі ў агні або ад польскіх куль. Да расчаравання байцоў, смерці, аднак, пазбег ненавісны жандарскі камендант[30][31][33]. Ацалелі таксама бурмістр Пётр Бурак і суддзя Карачун, якім разам з групай немцаў удалося сысці да Мінска[31].

Івянец быў вольны амаль васемнаццаць гадзін. Калі на досвітку 20 чэрвеня над горадам з'явіліся нямецкія самалёты разведкі, польскае камандаванне прыняло рашэнне аб пачатку адступлення[34]. У 6:00[nb 3], па сігналу трубача, які сыграў хейнал Войска Польскага, байцы Арміі Краёвай пакінулі Івянец, накіроўваючыся да Рудні Налібоцкай. Партызаны забралі з сабой вызваленых зняволеных, дэзерціраў з беларускай паліцыі, шмат каго з польскай моладзі івянца, што згадзіліся ўступіць добраахвотнікамі ў шэрагі атрада, і таксама 70 вазоў з разнастайнай здабычай[36][37].

На некалькі гадзін раней, конны ўзвод, выдзялены палякамі для разведкі, усталяваў кантакт з савецкімі пратызанамі з брыгады імя Чкалава[38]. Камісар Іван Козак прапанаваў салдатам Арміі Краёвай правядзенне сумеснай атакі на казармы Люфтвафэ. У сувязі з магчымасцю хуткага наступлення нямецкай дапамогі, палякі адхілілі гэтую прапанову[20]. Група савецкіх партызан увайшла затым у Івянец, дзе прыступіла да да апаражнення нямецкіх складоў з таварамі і абстаяваннем, якія не забралі палякі[nb 4]. Яны не здолелі выслізнуць ад пагоні немцаў, якія нанеслі ім цяжкія страты ў баі пад Пральнікамі[36].

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Напад на Івянец завяршыўся поўным поспехам. У залежнасці ад крыніц, лічыцца, што польскія партызаны забілі ад 40-50[40][36] да 100[36] або нават 150[34] немцаў і іх калабарацыяністаў. Акрамя таго некалькі немцаў трапілі ў польскі палон (былі вызваленыя ў Рубяжэвічах)[40]. Былі вызвалены ўсе зняволеныя, у тым ліку некалькі яўрэяў (сярод якіх былі ўрачы)[34]. З шэрагаў беларускай дапаможнай паліцыі дэзертавала ад 100[40] да 200[34] супрацоўнікаў, якія потым далучыліся да польскага атрада. Партызаны захапілі таксама пяць аўтамабіляў (два легкавыя і тры грузавыя), дзве супрацьтанкавыя гарматы з боепрыпасамі, некалькі станковых і ручных кулямётаў, некалькі сотняў гранат, 12 тыс. патронаў, сакрэтныя ваенныя дакументы, некалькі дзясяткаў коней і галоў жывёлы, вялікія запасы медыкаментаў і прадуктаў харчавання (у тым ліку значная колькаць кансерваў, мукі, цукру і солі), некалькі каробак цыгарэт, некалькі бочак спірту, а таксама ваенныя боты і скуры[20][34]. Уласныя страты — да трох забітымі і 6-11 параненымі[30][40].

Згодна з меркаваннем асобных даследчыкаў, захоп Івянца быў адным з найбуйнейшых выступленняў у гісторыі Арміі Краёвай[41]. Мясцовае насельніцтва і разам з нім польскія гісторыкі называюць гэтую падзею «івянецкім паўстаннем». Дзякуючы прытоку сотняў добраахвотнікаў і захопу значнай колькасці зброі і боепрыпасаў Польскі партызанскі атрад быў неўзабаве павышаны да стану батальёна[42].

Поспех палякаў уразіў камандаванне савецкіх партызанаў, выклікаўшы адначасова вялікую заклапочанасць з гэтай нагоды[43]. У падпольнай газеце «Народны мсціўца» нават з'явіўся артыкул, прысвечаны івянецкай акцыі, які, як высветлілася потым, быў адзінай вытрыманай у станоўчым тоне нататкай у савецкай прэсе[39] (у сваю чаргу, артыкул у газеце «Чырвоная Звязда» прыпісаў захоп Івянца савецкім партызанам)[44].

Раніцай 20 чэрвеня, з Мінска ў Івянец прыбыло моцнае нямецкае падмацаванне. Помсцячы за паражэнне, немцы забілі каля 150 жыхароў Івянца. Шмат людзей было вывезена на прымусовыя работы. Сярод расстраляных, былі ў прыватнасці, Казімір і Люцыя Дзяржынскія, у доме якіх размяшчаўся штаб польскага атрада (нягледзячы на рэкамендацыі «Левальда» муж і жонка вырашылі не пакідаць горад)[45][46][47].

Аперацыя «Герман»[правіць | правіць зыходнік]

Звесткі аб Івянецкім паўстанні шырока пранесліся па Навагрудчыне і сур'ёзна занепакоілі нямецкае камандаванне. Акупанты вырашылі любой цаной ліквідаваць партызанскія базы ў Налібоцкай пушчы. З гэтай мэтай былі задзейнічаны сур'ёзныя сілы, у памеры да 60 тыс. салдат і паліцаяў, з падтрымкай авіяцыі, артылерыі і браніраванай тэхнікі. Супрацьпартызанскай аперацыяй, якой было прысвоена назва «Герман», асабіста кіраваў Начальнік СС і паліцыі ў Беларусі, брыгадэнфюрэр Курт фон Готберг. У яго штабе таксама знаходзіўся Эрых фон дэм Бах, спецыяльны ўпаўнаважаны Рэйхсфюрара СС па пытанням барацьбы з партызанскім рухам (Chef der Bandenbekämpfungsver bände)[48].

Аперацыя «Герман» пачалася 13 ліпеня, у той час, як першыя баі адбыліся 20 ліпеня[49][50] (таксама ўказваецца дата 15 ліпеня[51]). У адпаведнасці з прынятымі раней дамоўленасцямі, польскія і савецкія партызаны сумесна распачалі спробу ўзброенай абароны. Першапачаткова салдаты Арміі Краёвай паспяхова абаранялі гасцінец МінскНавагрудак, які праходзіць праз пушчу і таксама пераправу праз раку Шура. У першы дзень баёў, немцам былі нанесены вялікія страты, дасягаючыя да 50 забітых[51][52]. Аднак, на другі дзень, да свайго здзіўлення, польскае камандаванне ўбачыла, што савецкія партызаны, задачай якіх была абарона абодвух флангаў польскага батальёна, без папярэджвання пакінулі абарончыя пазіцыі[nb 5]. Пад пагрозай знішчэння батальён Арміі Краёвай быў вымушаны адступіць у мясцовасць пад назвай «Голыя балоты»[51][54]. З прычыны пагрозы акружэння і адсутнасці магчымасці працягваць адкрытую барацьбу, польскае камандаванне было вымушана падзяліць батальён на невялікія групы памерам у 20-25 чалавек, і загадаць байцам самастойна шукаць ратунку[51][55]. Блакада Налібоцкай пушчы скончылася 8 жніўня[56]. Польскі батальён панёс страты ў памеры прынамсі 40 забітых, некалькіх дзясяткаў параненых і больш за 100 зніклых без вестак[51]. Былі забіты, ў прыватнасці, два камандзіры рот[57]. Страчана амаль 60% зброі, у тым ліку ўсе цяжкія кулямёты і мінамёты, а таксама абозы і большасць коней[58]. Савецкія атрады здолелі пазбегнуць аблаў, аднак панеслі цяжкія страты[50][59]. Ахвярай аперацыі «Герман» стала перш за ўсё беларускае і польскае грамадзянскае насельніцтва, бо жадаючы пазбавіць партызан падтрымкі, немцы стварылі паласу «выпаленай зямлі» ў радыюсе 10[60]—15[50] кіламетраў вакол лесу. Былі знішчаны 60 вёсак і нявызначаная колькасць асобных хутароў і ляснічовак, пры гэтым было забіта 4280 чалавек[61]. Ад 21 000[61] да 25 000[62] чалавек былі адпраўленыя на прымусовыя работы ў Трэці рэйх. Старых, жанчын і дзяцей высялілі за межы блакады[62].

Нягледзячы на цяжкія страты, панесеныя падчас аперацыі «Герман», польскі батальён здолеў яшчэ да канца жніўня сабрацца зноў у сваім старым лагеры ў ваколіцах Дрывежны[63]. Неўзабаве, камандаванне Навагрудскай акругі адправіла ім трох парашутыстаў, з ліку так званых ціхацёмных, дасланых з Велікабрытаніі[64]. Да канца лістапада 1943 г. колькасць салдат стаўбцоўскага батальёна вырасла да каля 400 чалавек[65].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Савецкае камандаванне імкнулася да таго, каб атрад Мілашэўскага не падтрымліваў адносін з польскімі кіруючымі коламі ў Варшаве і Лондане і таксама не прыймаў у свае шэрагі палякаў, якія не паходзяць з Навагрудчыны. Былі таксама запатрабаваныя гарантыі свабоднага распаўсюджвання камуністычнай прапаганды сярод салдатаў[14].
  2. У частцы крыніц паведамляецца, што акцыяй непасрэдна ў мястэчку кіраваў падпаручнік Вітальд Пяльчыньскі[21][20]. Аднак Каспер Мілашэўскі ўспамінаў, што Пяльчыньскі з-за траўмаў, атрыманых у выніку выбуха гранаты, вярнўся ў пушчу да пачатку атакі на Івянец[24].
  3. Згодна з часткай крыніц, польскія партызаны пакінулі Івянец непасрэдна перад поўднем[35][20].
  4. Згодна з чаткай крыніц, гэтымі партызанамі былі палякі з групы Адама Швентаржыцкага, якія супрацоўнічалі з савецкімі партызанамі[39].
  5. Праз нейкі час, польскія гісторыкі і ветэраны, выказалі здагадку, што савецкія партызаны мелі намер знішчыць польскі атрад нямецкімі рукамі, і з гэтай мэтай адкрылі яго флангі. З захаваўшыхся савецкіх дакументаў, аднак магчыма даведацца, што пад націскам немцаў, значная частка савецкай партызанскай групоўкі ўпала ў паніку, і разбеглася. Сведчаць аб гэтым і вялікія страты, панесеныя савецкімі партызанамі[53].

Зноскі

  1. Podgóreczny, a, 2010, с. 9-13
  2. Boradyn, 2013, с. 56-59
  3. Boradyn, 2013, с. 60-62
  4. Podgóreczny, a, 2010, с. 16
  5. Podgóreczny, a, 2010, с. 15-18
  6. Podgóreczny, a, 2010, с. 17
  7. Boradyn, 2013, с. 37-38 i 101
  8. Podgóreczny, a, 2010, с. 24
  9. Pilch, 2013, с. 97-98
  10. Boradyn, 2013, с. 97 i 101
  11. Podgóreczny, a, 2010, с. 25
  12. Podgóreczny, a, 2010, с. 25-27
  13. Podgóreczny, a, 2010, с. 26-28
  14. Boradyn, 2013, с. 101-102
  15. Boradyn, 2013, с. 101-103
  16. Podgóreczny, a, 2010, с. 27-28
  17. Podgóreczny, b, 2010, с. 18-19
  18. 18,0 18,1 Podgóreczny, a, 2010, с. 28
  19. 19,0 19,1 19,2 19,3 Podgóreczny, a, 2010, с. 29
  20. 20,0 20,1 20,2 20,3 20,4 20,5 Kosowich, 1978
  21. 21,0 21,1 21,2 21,3 21,4 Krajewski, 2013, с. 32
  22. Podgóreczny, a, 2010, с. 12
  23. 23,0 23,1 23,2 23,3 23,4 Podgóreczny, a, 2010, с. 30
  24. Pilch, 2013, с. 99
  25. Podgóreczny, a, 2010, с. 31
  26. Podgóreczny, a, 2010, с. 33
  27. Podgóreczny, a, 2010, с. 31-33
  28. Podgóreczny, a, 2010, с. 33-34
  29. Podgóreczny, a, 2010, с. 34-35
  30. 30,0 30,1 30,2 Pilch, 2013, с. 101
  31. 31,0 31,1 31,2 Podgóreczny, a, 2010, с. 34
  32. Podgóreczny, a, 2010, с. 19
  33. Krajewski, 2013, с. 32-33
  34. 34,0 34,1 34,2 34,3 34,4 Podgóreczny, a, 2010, с. 35
  35. Podgóreczny, a, 2010, с. 19-20
  36. 36,0 36,1 36,2 36,3 Krajewski, 2013, с. 33
  37. Podgóreczny, a, 2010, с. 36
  38. Podgóreczny, a, 2010, с. 35-36
  39. 39,0 39,1 Boradyn, 2013, с. 105
  40. 40,0 40,1 40,2 40,3 Podgóreczny, b, 2010, с. 19
  41. Krajewski, 2013, с. 31
  42. Podgóreczny, a, 2010, с. 37-39
  43. Boradyn, 2013, с. 105-106
  44. Podgóreczny, a, 2010, с. 41
  45. Podgóreczny, a, 2010, с. 36-37
  46. Pilch, 2013, с. 101-102
  47. Podgóreczny, b, 2010, с. 20
  48. Podgóreczny, a, 2010, с. 41-42
  49. Podgóreczny, a, 2010, с. 43
  50. 50,0 50,1 50,2 Boradyn, 2013, с. 124
  51. 51,0 51,1 51,2 51,3 51,4 Krajewski, 2013, с. 36
  52. Podgóreczny, a, 2010, с. 43-44
  53. Boradyn, 2013, с. 54-85 і 124
  54. Podgóreczny, a, 2010, с. 45-48
  55. Podgóreczny, a, 2010, с. 48
  56. Boradyn, 2013, с. 84
  57. Podgóreczny, a, 2010, с. 48 і 52
  58. Podgóreczny, a, 2010, с. 52-53
  59. Podgóreczny, a, 2010, с. 51-52
  60. Podgóreczny, a, 2010, с. 53
  61. 61,0 61,1 Krajewski, 2013, с. 37
  62. 62,0 62,1 Podgóreczny, a, 2010, с. 52
  63. Podgóreczny, a, 2010, с. 53-54
  64. Podgóreczny, a, 2010, с. 54
  65. Pilch, 2013, с. 115

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Zygmunt Boradyn. Niemen rzeka niezgody. Polsko-sowiecka wojna partyzanska na Nowogródczyźnie 1943—1944. — Warsawa: Oficyna Wydawnictwa RYTM, 2013. — ISBN 978-83-7399-434-8..
  • Pawieł Kosowich W Puszczy Nalibockiej (польск.) . „Tygodnik Powszechny” (1978)..
  • Kazimierz Krajewski Powstanie iwienieckie i zapomniane boje w Puszczy Nalibockiej (польск.)  // «Biuletyn Informacyjny AK». — 2013-05. — Т. 5/2013..
  • Adolf Pilch. Partyzancy trzech puszcz. — Kraków: Oficyna Wydawnicza Mireki, 2013. — ISBN 978-83-89533-92-0..
  • Marian Podgóreczny. Doliniacy. — Warszawa: BMT ERDIA, 2010. — Т. I: Za Niemnem. — ISBN 978-83-930539-1-9..
  • Marian Podgóreczny. Zgrupowanie Stópecko — Nalibockie AK oszcerstwa o fakty. Wyawiad z dowódcą Zgurtowania cochociemnyam mjr. Adolfem Pilchem ps. „Góra”, „Dolina”. — Sopot, 2010..