Саюз узброенай барацьбы
Саюз узброенай барацьбы | |
---|---|
польск.: Związek Walki Zbrojnej | |
Краіна | |
Падпарадкаванне | Урад Польшчы ў выгнанні |
Тып | супраціў[d] і узброеная арганізацыя[d] |
Дыслакацыя | |
Удзел у |
Саюз узброенай барацьбы, СУБ (польск.: Związek Walki Zbrojnej, ZWZ) — падпольная польская ваенная арганізацыя, якая дзейнічала ў 1939—1942 гадах. У 1940—1942 гадах — асноўная арганізацыя польскага супраціву. Мэтай з’яўлялася аднаўленне незалежнасці Польшчы ў даваенных межах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]СУБ быў створаны ў адпаведнасці з загадам генерала У. Сікорскага ад 13 лістапада 1939 года на базе раней дзейнай падпольнай арганізацыі «Служба Перамогі Польшчы». Тым самым Сікорскі абмежаваў палітычны ўплыў прыхільнікаў санацыйнага рэжыму і падзяліў падполле на ўзброенае і грамадзянскае. Новы саюз узброенай барацьбы ўваходзіў у аператыўнае ўпраўленне ўрада Польшчы ў выгнанні і лічыў сваёй асноўнай задачай фарміраванне польскага войска ў падполлі. Ствараліся адпаведныя структуры — штаб, камандаванне розных відаў войскаў і службаў, тэрытарыяльнае камандаванне, збіралася зброя, навучаліся салдаты і афіцэры.
Галоўнай мэтай СУБ была арганізацыя будучага ўзброенага супраціву нямецкім акупантам на тэрыторыі Польшчы ў яе даваенных межах, на тэрыторыі Літвы, а таксама барацьба з савецкай уладай у Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне.
Сувязь з эмігранцкім урадам Польшчы і штабам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага СУБ падтрымліваў па радыё і праз кур’ераў. Усе асобы, якія ўступалі ў фарміраванні арганізацыі, прымалі прысягу і бралі псеўданімы. Цэнтральным друкаваным органам СУБ з’яўляўся «Інфармацыйны бюлетэнь», які выходзіў з 5 лістапада 1939 года. Найбольшымі сіламі СУБ размяшчаў у 1942 годзе, калі ён дасягнуў максімальнай колькасці за ўвесь перыяд свайго існавання.
14 лютага 1942 года СУБ рэарганізаваны ў «Армію Краёва».
Арганізацыя
[правіць | правіць зыходнік]Кадравую аснову складалі афіцэры (кадравыя афіцэры, афіцэры запасу і афіцэры ў адстаўцы), якія служылі ў польскім войску. Па планах СУБ павінен быў стаць арганізацыяй агульнанацыянальнай, надпартыйнай, а яе галоўны камендант павінен быў быць адзіным упаўнаважаным ад урада кіраўніком усіх сіл польскага ваеннага падполля[1].
У аснове падпольнай арганізацыі ляжаў прынцып тэрытарыяльна-адміністрацыйнага дзялення. Адміністрацыйна-тэрытарыяльна тэрыторыя Польшчы была падзелена на абшары (тэрыторыі), якія ўключалі некалькі акругаў, а тыя — абводы. У сваёй дзейнасці СУБ быў падпарадкаваны польскаму ўраду ў Парыжы і вярхоўнаму галоўнакамандуючаму польскіх узброеных сіл. 4 снежня 1939 года польскі генерал К. Саснкоўскі накіраваў у Варшаву дадатковыя інструкцыі адносна дзейнасці арганізацыі. У якасці баявой адзінкі быў прыняты ўзвод. Ён складаўся з трох дружын, якія дзяліліся на 3 секцыі, кожная з якіх налічвала 5 чалавек.
Партызанскія атрады ў СУБ адсутнічалі. Кіраўніцтва (генерал Стэфан Равецкі) загадала распусціць партызанскія атрады і перайсці на канспіратыўнае становішча. Узброенай барацьбы з боку арганізацыі практычна не назіралася.
Камандзіры
[правіць | правіць зыходнік]- генерал К. Саснкоўскі («Гадземба») — да 30 чэрвеня 1940.
- генерал С. Равецкі («Грот») - з 30 чэрвеня 1940.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Jerzy Kirchmayer. Powstanie Warszawskie. Warszawa, 1959. s.21-22
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Польское подполье на территории Западной Украины и Западной Белоруссии 1939—1941 гг. (в 2-х тт.) / сб. документов. Варшава-Москва, 2001.
- Е. В. Яковлева. Польша против СССР, 1939—1950 гг. М., «Вече», 2007—416 стр.
- Из спецсообщения Л. П. Берии — И. В. Сталину о документах, изъятых у эмиссаров правительства В. Сикорского
- [1] ИЗ ОРИЕНТИРОВКИ ТРЕТЬЕГО УПРАВЛЕНИЯ НКГБ СССР О ДЕЯТЕЛЬНОСТИ НЕЛЕГАЛЬНЫХ АНТИСОВЕТСКИХ НАЦИОНАЛИСТИЧЕСКИХ ОРГАНИЗАЦИЙ В ЗАПАДНЫХ ОБЛАСТЯХ УССР И БССР
- Jerzy Kirchmayer.Powstanie Warszawskie.Warszawa 1959.