Івіца Дачыч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Івіца Дачыч
сербск.: Ивица Дачић
MSC 2014 Dacic Mueller MSC2014.jpg
сцяг
Міністр замежных спраў Сербіі
з 27 красавіка 2014
Прэм’ер-міністр Аляксандр Вучыч
Папярэднік Іван Мркіч
сцяг
71-ы Прэм'ер-міністр Сербіі
27 ліпеня 2012 — 27 красавіка 2014
Прэзідэнт Томіслаў Нікаліч
Папярэднік Мірка Цветкавіч
Пераемнік Аляксандр Вучыч
сцяг
Міністр унутраных спраў Сербіі
сцяг
7 ліпеня 2008 — 27 ліпеня 2012
Прэзідэнт Борыс Тадзіч
Папярэднік Міржана Аразянін
Пераемнік Небайша Стэфанавіч
21-ы Кіраўнік АБСЕ
1 студзеня 2015 — 1 студзеня 2016
Папярэднік Дзідзье Буркхальтэр
Пераемнік Франк-Вальтэр Штайнмаер
 
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Член у
Нараджэнне 1 студзеня 1966(1966-01-01)[1][2] (54 гады)
 
Аўтограф Ivica Dacic Signature.png
 
Узнагароды
ордэн Дружбы

І́віца Да́чыч (сербск.: Ивица Дачић; нар. 1 студзеня 1966, Прызран) — сербскі палітык, першы віцэ-прэм'ер-міністр і міністр замежных спраў Сербіі з 27 красавіка 2014, старшыня АБСЕ, старшыня Сацыялістычнай партыі Сербіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства правёў у вёсцы Жытараджа ў Топліцкай акрузе на поўдні краіны. Скончыў гімназію ў горадзе Ніш. Вышэйшую адукацыю атрымаў на факультэце палітычных навук Бялградскага ўніверсітэта. Палітычную кар'еру пачаў у 1990 годзе, узначаліўшы моладзевы сацыялістычны рух у Бялградзе.

З 1992 па 2000 з'яўляўся прэс-сакратаром Сацыялістычнай партыі Сербіі. З 2000 па 2003 год займаў пасаду намесніка старшыні СПС і ўзначальваў яе бялградскае аддзяленне. У так званым пераходным ўрадзе Сербіі з кастрычніка 2000 г. па студзень 2001 г. займаў пасаду міністра інфармацыі. Браў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2004 года і заняў па іх выніках чацвёртае месца, набраўшы 4,04 % галасоў.

У снежні 2006 быў абраны старшынёй Сацыялістычнай партыі Сербіі.

Пасля пазачарговых парламенцкіх выбараў у ліпені 2008 года ўвайшоў у склад новага ўрада Цветкавіча, атрымаўшы пасаду Першага віцэ-прэм'ера і міністра ўнутраных спраў.

Пасля выбараў 2012 года ўзначаліў Урад Рэспублікі Сербіі.

У ходзе парламенцкіх выбараў 2014 года ў складзе кааліцыі заняў другое месца ў парламенце і адпаведна — ва ўрадзе.

Зноскі

  1. Ivica Dacic // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ivica Dačić // Brockhaus Enzyklopädie

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]