Перайсці да зместу

Прызран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Прызран
сербск.: Призрен/Prizren алб.: Prizren/Prizreni
Від на Каменны мост і мячэць Сінан-Пашы
Від на Каменны мост і мячэць Сінан-Пашы
42°12′00″ пн. ш. 20°43′00″ у. д.HGЯO
Краіна Рэспубліка Косава[1]/Сербія[1]
Абшчына Прызран
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка XI стагоддзе
Вышыня цэнтра 652 м
Водныя аб’екты Lumbardhi i Prizrenit[d]
Насельніцтва
Насельніцтва 107 614 чалавек (2003)
Нацыянальны склад албанцы (гегі) 81,6%
Канфесійны склад мусульмане 94%,
каталікі 5%,
праваслаўныя 1%
Афіцыйная мова сербская, албанская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +381 29
Паштовы індэкс 20000
kk.rks-gov.net/prizren
Паказаць/схаваць карты
Прызран (Сербія)
Прызран
Прызран

Пры́зран (сербск.: Призрен/Prizren), або Прызрэн (алб.: Prizren/Prizreni) — горад на Балканскім паўвостраве ў Паўднёвай Мятохіі. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Сербіі з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Прызранскай акругі аўтаномнага края Сербіі Косава і Мятохія, Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу часткова прызнанай Рэспублікі Косава, якая фактычна кантралюе горад, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Прызрэнскай акругі Рэспублікі Косава. Размешчаны ля падножжа гор Шар-Планіна. Насельніцтва горада — каля 107 тыс. Прыкладна 81 % насельніцтва складаюць албанцы, таксама ў горадзе пражываюць баснійцы, цыгане, туркі і сербы. Прызран — другі па колькасці горад Косава і Мятохіі пасля Прышціны.

У XIV стагоддзі горад быў захоплены асманамі пад правадырствам Эўрэноса. Да захопу туркамі-асманамі горад уваходзіў у склад сербскай і балгарскай дзяржаў. У 1878 г. у горадзе была створана першая албанская нацыянальная арганізацыя — Прызрэнская ліга, якая фактычна кіравала тэрыторыяй Косава і Мятохіі да 1881 г. У 1912 г. пасля Першай Балканскай вайны горад разам з усім Косавам і Мятохіяй быў далучаны да Сербіі. У гады Першай сусветнай вайны праз яго адыходзіла сербская армія. У 1918 годзе Прызран быў вызвалены сербскай арміяй і ўвайшоў у склад Сербіі, а затым у склад Югаславіі. У 1999 г. адбыўся масавы адток сербскага насельніцтва з горада. У 2004 г. Прызран быў абхоплены антысербскімі пагромамі. У наш час становішча ў Прызране нармалізацуецца[2].

Год Колькасць
1996 186 986

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]