Мірка Цветкавіч
Мірка Цветкавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Мирко Цветковић | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Борыс Тадзіч | ||||||
Папярэднік | Воіслаў Каштуніца | ||||||
Пераемнік | Івіца Дачыч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Младжан Дынкіч | ||||||
Пераемнік | Дыяна Драгуцінавіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 жніўня 1950[1][2] (74 гады) |
||||||
Бацька | Срболюб Цветкавіч | ||||||
Маці | Стана Цветкавіч | ||||||
Жонка | Зорыца Цветкавіч | ||||||
Нацыянальнасць | Серб | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўе, сербская царква | ||||||
Партыя | беспартыйны | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | Доктар эканамічных навук | ||||||
Аўтограф | |||||||
Сайт | Урад Сербіі | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мірка Цветкавіч (сербск.: Мирко Цветковић; нар.1950, Заечар) — сербскі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, кандыдат эканамічных навук. Старшыня Ураду Сербіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мірка Цветкавіч нарадзіўся 16 жніўня 1950 года ў горадзе Заeчар ва ўсходняй Сербіі, у беднай сям’і.
Бацькі — бацька Србалюб, эканаміст па адукацыі. Дзед быў настаўнікам, забіты ў 1941 годзе ў Крагуевацы нямецкімі захопнікамі.
Пачатковую і сярэднюю школу скончыў у Заeчары. Скончыў эканамічны факультэт Бялградскага ўніверсітэта. Там абараніў кандыдацкую дысертацыю і кваліфікацыйную працу на доктарскую ступень.
У 1980-я гады быў у ліку першых сербскіх экспертаў, якія працавалі дараднікамі Сусветнага банка. Быў заняты ў праектах у Пакістане, Індыі і Турцыі.
Цветкавіч працаваў у Эканамічным Інстытуце на працягу шасці гадоў, сем гадоў у кансультатыўнай фірме і фірме CES Mecon, дзе працаваў як кансультант.
Аўтар шэрагу навуковых артыкулаў, пераважна па эканоміцы.
Валодае англійскай мовай. Грае на кларнеце.
Праца Цветкавічa ва Урадзе
[правіць | правіць зыходнік]З студзеня 2001 працаваў намеснікам міністра Эканомікі і Прыватызацыі. З 2003 да 2004 ён быў Дырэктарам Агенцтва Прыватызацыі, пад яго кіраўніцтвам была распрацавана праграма прыватызацыі і ажыццёўлена яе тэхнічная падрыхтоўка. Пасля адстаўкі не рабіў абсалютна ніякіх заяў і не ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, заняўшыся аналітычнай і кансультацыйнай дзейнасцю.
У 2005 ён стаў Адмысловым Дараднікам пры Кансультацыі Селектарнай сувязі прэзідэнта.
У 2007 годзе, тады яшчэ невядомы шырокай публіцы, па ініцыятыве Б. Тадзіча, быў прызначаны міністрам фінансаў Сербіі.
Прэм’ер-міністр Сербіі
[правіць | правіць зыходнік]27 чэрвеня 2008 Прэзідэнт Борыс Тадзіч абраў Цветкавіча Прэм’ер-міністрам пасля парламенцкіх выбараў, якія былі праведзеныя ў траўні.
7 ліпеня абраны прэм’ер-міністрам. У выніку галасавання ў парламенце давер Цветкавічу і яго кабінету выказалі 127 дэпутатаў парламента. У момант прызначэння Старшынёй Урады — беспартыйны.
Функцыянаванне новага кабінета міністраў, па словах Цветкавіча, будзе будавацца на прынцыпах еўрапейскай інтэграцыі, змагання за захаванне косаўскай аўтаноміі ў складзе Сербіі, умацавання эканомікі і сацыяльнай сферы, змагання з карупцыяй і крыміналам і выканання міжнародных абавязанняў. Ён таксама паабяцаў паскорыць эканамічныя і іншыя рэформы, прадугледжаныя дамовай з ЕС. Цветкавіч заявіў, што ён і члены яго ўрада прыхільныя справе захавання Косава ў складзе Сербіі: «Паміж чальцамі кааліцыі існуе поўная згода адносна таго, што новы ўрад ніколі не прызнае незалежнасці Косава».
Новы прэм’ер-міністр Сербіі мае рэпутацыю эканаміста-тэхнакрата і, як піша «Палітыка», не належыць да «балканскага тыпа лідара». Цветкавіч карыстаецца вялікім аўтарытэтам сярод эканамістаў і бізнесменаў.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Цветкавіч жанаты, і мае двух дзяцей (дачка Вольгу і сына Аляксандра).
Зноскі
- ↑ Mirko Cvetković // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mirko Cvetkovic // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.