Ігар Аўрунін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Ігар Аўрунін
іўр.: איגור אברונין
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Нарадзіўся 16 ліпеня 1957(1957-07-16)
Памёр 7 студзеня 2020(2020-01-07) (62 гады)
Грамадзянства
IAAF 14199212

Ігар Аўрунін (16 ліпеня 1957, Гомель, Беларусь — 7 студзеня 2020, Ашдод, Ізраіль) — савецкі і ізраільскі лёгкаатлет. Майстар спорту міжнароднага класа[1].

Жыў у Каўнасе (Літва), удзельнічаў у розных ўсесаюзных спаборніцтвах. 25 жніўня 1983 года ў Кіеве ўсталяваў асабісты рэкорд у штурханні ядра 20.68 м, 8 мая 1984 года ў Вільнюсе — асабісты рэкорд у кіданні дыска 67.14 м.

Рэпатрыяваўся ў Ізраіль у 1990 годзе. Ён усталяваў ізраільскі рэкорд у кіданні дыска 1 чэрвеня 1991 года (62,24 м) і ў штурханні ядра 22 чэрвеня 1991 года (19,09 м)[2].

Рэкорд Ігара Аўруніна ў кіданні дыска не пабіты да гэтага часу. Нацыянальнае дасягненне Ігара Аўруніна ў кіданні ядра было пабіта толькі ў 2018 годзе: Ітамар Леві паказаў вынік 19 метраў і 36 сантыметраў, перакрыўшы ранейшы рэкорд Ігара Аўруніна на 27 сантыметраў. Ігар Аўрунін двойчы выйграваў чэмпіянат Ізраіля па кіданні дыска (1991, 1992), чатыры разы першынстваваў на такіх турнірах у спаборніцтвах кідальнікаў ядра (1991, 1992, 1995, 1996).

Сын — баскетбаліст Артур Аўрунін. Дачка, Ангеліна Аўруніна — чэмпіёнка Ізраіля па кіданні дыска.

Зноскі

  1. СДЮШОР ППО РУП "ГОМСЕЛЬМАШ"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2020. Праверана 5 ліпеня 2020.
  2. Лёгкая атлетика: Энциклопедия. / Под ред. В. В. Балахничева. — М.: Человек, 2012. — Том 1. А-Н. — С. 301.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]