Ігар Уладзіміравіч Забара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ігар Забара)
Ігар Уладзіміравіч Забара
Дата нараджэння 9 ліпеня 1962(1962-07-09) (61 год)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія акцёр, рэжысёр
Тэатр
Узнагароды

Ігар Уладзіміравіч Заба́ра (9 ліпеня 1962, г. Палтава, Украіна) — беларускі акцёр, рэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1987 годзе Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве. Працаваў у драматычнага тэатрах Расіі. 3 1990 года акцёр Альтэрнатыўнага тэатра-студыі пад кіраўніцтвам В. Грыгалюніса ў Мінску, з 1996 года мастацкі кіраўнік Мінскага Малога тэатра.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод тэатральных роляў: Малчалін («Гора ад розуму» А. Грыбаедава), Чорт («Камедыя» У. Рудава паводле К. Марашэўскага і Ф. Аляхновіча), Серж («Арт» Я. Рэзы) і інш. Здымаецца ў кіно («Птушкі без гнёздаў», «Забіць прытворшчыка», «Трамвай у Парыж», «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» і інш.). Рэжысёр кінафільмаў «Гаварыце гучней — за вамі назіраюць» (2004), «Дзяўчына маёй мары» (2005), «Суседзі» (2010) і інш.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны тэатральнай прэміяй імя І. Буйніцкага (1996)[1].

Зноскі

  1. Г. А. Забела. Прэміі тэатральныя // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]