Суседзі (фільм)
Выгляд
| Суседзі | |
|---|---|
| Жанр | кінакамедыя |
| Рэжысёр | |
| Сцэнарыст | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Кінакампанія | Беларусьфільм |
| Працягласць | 63 хв. |
| Краіна | |
| Мова | руская |
| Год | 1979 |
| IMDb | ID 4971300 |
«Суседзі» (руск.: Соседи) ― беларускі савецкі камедыйны мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Валерыем Панамаровым на кінастудыі «Беларусфільм» у 1979 годзе.[1]
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Тэлефільм складаецца з трох навел, якія апавядаюць аб пацешных выпадках з жыцця суседзяў адной беларускай вёсачкі. У навелі «Папугай, яблык і…» вясковага хлапчука Сашку несправядліва абвінавачваюць у крадзяжы папугая і веласіпеднага кола. «Ляснік і…» расказвае пра няўдачлівага лесніка Мікіту Тыркіча. Уцякаючы ад кабана, Мікіта знаходзіць выратаванне на старым вязе, але выпадкова правальваецца ў яго глыбокае дупло… Герой навэлы «Карпы і…» дзед Галдзебік вырашае дапамагчы старшыні вывесці родны калгас у мільянеры. Яго план просты: купіць у горадзе рыбак і засяліць імі вясковую сажалку…
У галоўных ролях
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| Георгій Буркоў | |
| Леанід Крук | |
| Іван Мацвееў | |
| Аляксандр Хмялеўскі | |
| Уладзімір Носік | |
| Уладзімір Куляшоў | |
| Лізавета Мікішчыхіна | |
| Ніна Розанцава | |
| Яўген Багдановіч | |
| Я. Балвака |
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- рэжысёр ― Валерый Панамароў
- сцэнар ― Аляксей Дудараў
- дырэктар фільма ― Л. Асяненка
- аператар ― Анастасія Суханава
- кампазітар ― Валерый Іваноў
- мастак ― Л. Гарохава, Леанід Яршоў
- мантаж ― Вера Калядзенка
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Соседи (1979) (руск.). Кино-театр.ру. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2023. Праверана 11 верасня 2023.