Перайсці да зместу

Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Грыбаедаў)
Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 (15) студзеня 1795[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 студзеня (11 лютага) 1829[1] (34 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Sergey Ivanovich Griboedov[d]
Маці Anastasia Fyodorovna Griboedova[d]
Жонка Nino Chavchavadze[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, паэт, дыпламат, піяніст, кампазітар, пісьменнік, брэцёр
Кірунак рамантызм
Жанр паэзія і comedy[d]
Мова твораў руская
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 2 ступені Order of the Lion and the Sun First class Grand Officer of the Order of the Lion and the Sun
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў (15 студзеня 1795, Масква — 11 лютага 1829, Тэгеран) — рускі пісьменнік, дыпламат, стацкі саветнік (1828).

Нарадзіўся 15 студзеня 1795 года ў Маскве. У 1810 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. У 1812 годзе пайшоў добраахвотнікам у армію, у 1813—16 гадах служыў у Кобрыне, Брэсце.

У 1816 годзе ў Пецярбургу зблізіўся з Аляксандрам Пушкіным і В. Кюхельбекерам. З 1817 года на службе ў Калегіі замежных спраў, у 1818—22 гадах — сакратар рускай дыпламатычнай місіі ў Персіі. У 1826 годзе за сувязь з дзекабрыстамі арыштаваны, але з-за адсутнасці доказаў вызвалены.

З 1828 года — паўнамоцны пасол Расіі ў Персіі. 11 лютага 1829 года забіты ў Тэгеране натоўпам мусульман (пахаваны ў Тбілісі).

Аўтар камедый «Студэнт» (1817, выдадзена ў 1889, з Каценіным), «Свая сям'я, ці замужняя нявеста» (1818, з А. Шахаўскім і М. Хмяльніцкім). Сусветную вядомасць прынесла камедыя ў вершах «Гора ад розуму» (напісана ў 1822—24 гадах), забаронена цэнзурай (пры жыцці апублікаваны толькі ўрыўкі).

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.