Ігар Кірылавіч Растоўцаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Ігар Кірылавіч Растоўцаў
Дата нараджэння 30 ліпеня 1933(1933-07-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 верасня 1995(1995-09-19) (62 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, інжынер
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук (1976)
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР

Ігар Кірылавіч Расто́ўцаў[1] (руск.: Игорь Кириллович Ростовцев; 30 ліпеня 1933 — 19 верасня 1995) — вучоны і канструктар ў галіне вылічальнай тэхнікі, кандыдат тэхнічных навук (1976).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Варонежы. У 1956 годзе скончыў Пензенскі індустрыяльны інстытут. Колькі часу працаваў у Ерэване. З 1960 года вядучы інжынер на Мінскім заводзе вылічальных машын, з 1964 года — галоўны інжынер завода. У 1974—1981 гадах І. К. Растоўцаў на пасадзе дырэктара завода і адначасова генеральны дырэктар Вытворчага аб’яднання вылічальнай тэхнікі. З 1986 года працаваў на доследна-вытворчым прадпрыемстве «Аптрон» у Мінску[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя працы І. К. Растоўцава ў галіне аўтаматызацыі праектавання і вытворчасці сродкаў вылічальнай тэхнікі. Прымаў непасрэдны ўдзел у стварэнні і арганізацыі вытворчасці сямейства ЭВМ «Мінск», сродкаў вылічальнай тэхнікі спецыяльнага прызначэння. Займаў пасаду галоўнага канструктара ЭВМ ЕС-1022.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]