Ігар Мікалаевіч Шаруха

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігар Мікалаевіч Шаруха
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1968(1968-06-08) (50 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці географ, краязнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук[d]
Альма-матар

Ігар Мікалаевіч Шаруха (нар. 8 чэрвеня 1968, г. Полацк, Віцебская вобласць) — географ, краязнаўца. Жыве і працуе ў Магілёве. Кандыдат педагагічных навук (2000), дацэнт (2003).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1992 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Геаграфія», у 1998 годзе аспірантуру Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.

У 1993-1995 годах на кафедры педагогікі і методыкі пачатковага навучання, у 1995-2015 - на кафедры геаграфіі і аховы прыроды Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, у 20082012 — загадчык кафедры геаграфіі і аховы прыроды, у 20122015 — дэкан факультэта прыродазнаўства; у 20152016 — загадчык кафедры прыродазнаўства факультэта матэматыкі і прыродазнаўства, з 2016 года - прафесар кафедры прыродазнаўства.

Старшыня магілёўскай абласной суполкі Беларускага геаграфічнага таварыства. Адказны рэдактар геаграфічнага часопіса абласнога аддзялення Беларускага геаграфічнага таварыства «Магілёўскі мерыдыян».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003, 2010), Саюза пісьменнікаў Беларусі (1997), Беларускага таварыства «Веды» (1997, 2009), Беларускага геаграфічнага таварыства (2009), Цэнтра геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі (2009) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]