Ігар Мікалаевіч Шкуратаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Мікалаевіч Шкуратаў
Дата нараджэння 14 лістапада 1945(1945-11-14) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці акварэліст
Месца працы
Вучоба

Ігар Мікалаевіч Шкуратаў (нар. 14 лістапада 1945, г. Ашмяны, Гродзенская вобласць) — беларускі акварэліст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1976). У 1993—2008 гг. выкладаў на кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Член Беларускага саюза мастакоў (1993).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў акварэлі і станковай графіцы, аддае перавагу пейзажу і нацюрморту.

Сярод твораў: «Браслаўскія ночы» (1995), «Зімовы пейзаж з кляштарам» (1998), «Цішыня» (2002), «Зімовы дзень» (2002), «Рамонкі» (2007), «Віцебск над Дзвіной» (2008); трыпціхі «Касмічная гармонія» (1995), «Асенняя сімфонія» (2001), «Атлантыда» (2006); паліптых «Раніца. Дзень. Вечар. Ноч» (1994); серыі «Стары Віцебск» (1991—1993), «Краявіды Віцебшчыны» (1990—1993), «Мой свет» (1994), «Поры года» (2002) і інш.

Удзельнік усесаюзных, абласных, гарадскіх і шматлікіх міжнародных выстаў у Германіі, Францыі, Іспаніі, Расіі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цыбульский, М. Л. Шкуратов Игорь Николаевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 610.
  • Шкуратаў Ігар Мікалаевіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 618. — На беларус. і англ. мовах.