Ігар Міхайлавіч Мальцаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ігар Мальцаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Міхайлавіч Мальцаў
Нарадзіўся 11 сакавіка 1986(1986-03-11)[1] (33 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 180 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2003 — 2009 Сцяг Беларусі МТЗ-РІПА (Мінск) 108 (5)
2010 — 2011 Сцяг Беларусі Гомель 29 (1)
2011   Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 3 (0)
2012 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 14 (1)
2012 — 2015 Сцяг Беларусі Гарадзея 86 (2)
2016 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 25 (0)
Нацыянальная зборная**
2005 — 2009 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 20 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 снежняя 2016.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012.

Ігар Міхайлавіч Мальцаў (нар. 11 сакавіка 1986, Першамайскі, Лідскі раён) — былы беларускі футбаліст, абаронца.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Доўгі час гуляў за мінскі МТЗ-РІПА, з 2005 года быў іграком асноўнага складу.

У 2010 годзе апынуўся ў «Гомелі», дзе стаў асноўным абаронцам. У сезоне 2011 страціў месца ў аснове і ў ліпені 2011 года быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне».

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Белшынай», але ў жніўні таго ж года перайшоў у «Гарадзею»[2]. У складзе «Гарадзеі» замацаваўся на пазіцыі асноўнага левага абаронцы. У Першай лізе 2014 стаў адзіным палявым іграком, які правёў ад пачатку да канца ўсе матчы.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[3]. Па выніках сезону 2015 дапамог «цукровым» выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2016 года пакінуў клуб[4].

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію» і ў неўзабаве падпісаў кантракт[5]. Стаў асноўным левым абаронцам мазырскага клуба. Па заканчэнні сезону 2016 стала вядома, што Мальцаў пакідае «Славію» і завяршае кар’еру[6].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]