Перайсці да зместу

Ігар Станіслававіч Пілатовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Станіслававіч Пілатовіч
Дата нараджэння 7 лютага 1950(1950-02-07) (74 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Ігар Станіслававіч Пілатовіч (7 лютага 1950, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. З 1972 г. — архітэктар у Мінскпраекце, з 1984-га — у мастацка-вытворчым камбінаце, з 1988 года — кіраўнік групы архітэктараў у Мінсксельбудпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў Мінску.

Помнік у гонар заснавання горада

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): ПДП цэнтральнай часткі водна-зялёнага дыяметра (1982), рэканструкцыя і добраўпарадкаванне праспекта Машэрава і р. Свіслач у цэнтры горада (1975), помнік студэнтам і выкладчыкам Белдзяржуніверсітэта, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1976) у Мінску, манумент будаўнікам Салігорска (1979), мемарыяльныя дошкі-календары ў Брэсцкай крэпасці (1973).

1-я прэмія за помнік-ансамбль «Партызанская Слава» (1977, у аўтарскім калектыве), 2-я прэмія за помнік 1000-годдзю горада Віцебска (1980) на рэспубліканскіх конкурсах.

У шлюбе з архітэктарам Ларысай Пілатовіч.

Зноскі