Перайсці да зместу

Помнік у гонар заснавання горада (Салігорск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік у гонар заснавання горада
52°47′38″ пн. ш. 27°32′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Салігорск
Архітэктар Ілья Яўгенавіч Дзятлаў і Ігар Станіслававіч Пілатовіч
Дата пабудовы 1978 год
Map

Помнік у гонар заснавання горада — помнік у Салігорску, размешчаны на вуліцы Ленінскага камсамола, каля Дома культуры будтрэста № 3. На гэтым месцы 12 жніўня 1958 года адбыўся мітынг першых будаўнікоў горада.

У 1978 г. у гонар заснавання горада пастаўлены помнік па праекце архітэктараў Ільі Дзятлава[1] і Ігара Пілатовіча[2]: 10 бетонных стэл, якія нагадваюць разгорнутую кветку і сімвалізуюць, росквіт і маладосць горада, пастаўлены на круглы стылабат з прыступкамі ў выглядзе канцэнтрычных кольцаў. У цэнтры камень з надпісам-прысвячэннем, які быў устаноўлены ў 1968 годзе.

Зноскі

  1. Дятлов Илья Евгеньевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Пилотович Игорь Станиславович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)