Ігар Сяргеевіч Засімовіч
Ігар Сяргеевіч Засімовіч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1966 (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | манументальна-дэкаратыўная скульптура і станковая скульптура[d] |
Вучоба | |
Член у | |
![]() |
Ігар Сяргеевіч Засімовіч (нар. 18 чэрвеня 1966, г. Мінск) — беларускі скульптар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1986 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1994 годзе — Беларускую акадэмію мастацтваў[1]. У 1994 г. стажыраваўся ў Бад-Гандэрсгайме (Германія).
3 1989 года ўдзельнік мастацкіх выставак[1][2]. У 1996 г. — камісар пленэру па скульптуры «Размова з камянямі» (Мінск). У 2006 г. — камісар пленэру па гарадской скульптуры ў камені «Мінск-2006»[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года, член Беларускага саюза дызайнераў з 2006 года[2].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Працуе ў манументальна-дэкаратыўнай, станковай і паркавай скульптуры. Матэрыял — камень, бронза, граніт[1].
Сярод твораў: кампазіцыі «Змяя» (Мінск), «Арфа» (г.п. Астравец Гродзенскай вобласці), «Выкраданне Еўропы» (г. Вільнюс), фантаны ў гарадах Козмін Велікапольскі і Кратошын (Польшча)[1], помнік у гонар з’яўлення абраза Маці Божай Мінскай у Мінску (2015, у сааўтарстве з Дзмітрыем Аганавым і архітэктарам Сяргеем Багласавым).
Творы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Траццякоўскай галерэі (Масква)[1], у прыватных калекцыях Беларусі і за яе межамі[2].
Зноскі
- ↑ а б в г д Засімовіч Ігар Сяргеевіч // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе [Выяўленчы матэрыял]: альбом / аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава. — Мн.: БелЭн, 2012. — 358 с. — ISBN 978-985-11-0574-4.
- ↑ а б в г д «ТРОГАТелЬная выставка». З 18 мая па 25 ліпеня 2011 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Засімовіч Ігар Сяргеевіч // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе [Выяўленчы матэрыял]: альбом / аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава. — Мн.: БелЭн, 2012. — 358 с. — ISBN 978-985-11-0574-4.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Ігар Сяргеевіч Засімовіч на Вікісховішчы |
---|
- Ігар Сяргеевіч Засімовіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 18 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Члены Беларускага саюза дызайнераў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Скульптары XXI стагоддзя
- Скульптары Беларусі
- Скульптары-манументалісты